Міністэрства аховы здароўя заяўляе, што каранавірус у Беларусі адступае. На менскіх вуліцах людзей у масках усё менш, дый хвароба, якая ахапіла цэлы сьвет, быццам бы перастала так моцна хваляваць беларусаў.
Беларусь адмовіла Ўкраіне ў экстрадыцыі колішняга старшыні праўленьня банку «Київська Русь» Віктара Братка, якога ўкраінскія праваахоўныя органы абвінавачваюць у вывядзеньні з банкаўскіх рахункаў у 2015 годзе больш як 44 мільёнаў даляраў.
Сябры ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі спрабавалі перадаць у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 31 тысячу подпісаў за вылучэньне Бабарыкі ў прэзыдэнты.
Некалькі пікетаў па зборы подпісаў у падтрымку дзейнага кіраўніка Беларусі прайшлі сёньня каля гандлёвага цэнтру Dana Mall у Менску. Радыё Свабода пасьлядоўна асьвятляе выбарчую кампанію ў Беларусі і вяла жывую трансьляцыю.
Каго і ў чым канкрэтна вінавацяць, невядома.
Сотні беларускіх мэдыкаў заразіліся , многім дыягнаставалі пнэўманію. Сярод іх ёсьць і памерлыя. Свабода сабрала гісторыі пра лекараў, фэльчараў і мэдсясьцёр, якія сёлета страцілі жыцьцё, ратуючы беларусаў ад новай для чалавецтва хваробы.
У настаўніцы зь дзіцячага садка № 434 у Менску пацьвердзілі каранавірус. Усіх дзяцей адправілі дахаты, ім зробяць мазкі.
Беларусь абяцае запрасіць спэцыялістаў Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ, WHO) для ацэнкі працы сыстэмы аховы здароўя ў краіне.
У сытуацыі, калі афіцыйная інфармацыя вельмі абмежаваная, надзвычай важна пачуць, што адбываецца, зь першых рук — ад дактароў, мэдсёстраў, іншых мэдычных спэцыялістаў.
На філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту выявілі інфікаваную каранавірусам студэнтку, паведамілі Свабодзе іншыя студэнты.
Памерла сябра СБМ, зьняволеная сталінскіх лягераў, паэтка Надзея Дземідовіч. Пра гэта паведаміла «Наша Ніва».
У пятніцу ў Стоўпцах мела адбыцца прэзэнтацыя кнігі журналіста Радыё Свабода Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы»
Адзначым некалькі тэндэнцыяў, якія зрабілі гэтыя 10 год асаблівымі, і людзей, якія за гэтым стаялі.
У інтэрвію галоўнаму рэдактару «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не гандлюецца, а вядзе перамовы з кіраўніцтвам Расеі.
Менскія акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі не былі скіраваныя на абарону сувэрэнітэту і былі аплачаныя замежнымі фондамі.
Беларуская служба Радыё Свабода штогод уручае гэтую ўзнагароду тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, сьвету.
Апазыцыя ў Менску рыхтуецца да другой запар акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй.
Удзельнікі не санкцыянаванай менскімі ўладамі акцыі пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй дайшлі да плошчы Незалежнасьці.
Свабода выпусьціла відэа, у якім мы паказалі, хто мог стаяць за зьнікненьнямі Захаранкі і Ганчара і як яны паўплывалі на далейшую гісторыю краіны.
57% беларусаў за саюз з Расеяй, 31% — за партнэрскія адносіны з РФ - такія вынікі былі атрыманыя сацыёлягамі Цэнтру прасторавага аналізу міжнародных адносінаў Інстытуту міжнародных дасьледаваньняў Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных адносінаў.
Загрузіць яшчэ