Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«З тэхнічных прычынаў». У Стоўпцах скасавалі прэзэнтацыю кнігі Свабоды пра двайное забойства ў школе


Вокладка кнігі «Забойства ў цэнтры Эўропы»
Вокладка кнігі «Забойства ў цэнтры Эўропы»

У пятніцу ў Стоўпцах мела адбыцца прэзэнтацыя кнігі журналіста Радыё Свабода Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы». За дзень да імпрэзы адміністрацыя стаўпецкай піцэрыі «Гарадок» паведаміла, што сустрэча з тэхнічных прычынаў скасоўваецца.

Новая кніга «Бібліятэкі Свабоды» прысьвечаная двайному забойству, якое адбылося 11 лютага 2019 году ў школе № 2 Стоўпцаў. Вучань 10-й клясы Вадзім М. зарэзаў сваю настаўніцу і іншага вучня.

Дзьмітры Гурневіч у Стоўпцах, люты 201
Дзьмітры Гурневіч у Стоўпцах, люты 201

Пра арэнду памяшканьня адміністрацыя і арганізатары прэзэнтацыі дамовіліся яшчэ на мінулым тыдні. У чацьвер ранкам, за дзень да падзеі, арганізатарам паведамілі, што з тэхнічных прычынаў рэстаран «ня зможа вас прыняць».

Знайсьці іншую пляцоўку ў горадзе арганізатарам прэзэнтацыі не ўдалося.

Тым ня менш жыхары Стоўпцаў змогуць бясплатна атрымаць кнігу Дзьмітрыя Гурневіча цягам некалькіх дзён. Для гэтага неабходна запоўніць заяўку ніжэй.

Бясплатна замовіць кнігу можна тут.

Таксама ў суботу, 8 лютага, атрымаць кнігу можна будзе непасрэдна з рук аўтара. А 18-й гадзіне Дзьмітры Гурневіч будзе прысутнічаць на імшы ў стаўпецкім касьцёле сьвятога Казімера (вул. Ленінская, 72). Пасьля набажэнства ён раздасьць кнігі ахвочым на выхадзе з касьцёла.

Прэзэнтацыя ў Менску ўжо сёньня

6 лютага а 18-й гадзіне прэзэнтацыя кнігі адбудзецца ў Менску ў прасторы «Тэрыторыя правоў» (Ложынская 167, пам. 404). Кожны наведнік атрымае кнігу бясплатна. Уваход вольны.

Пра кнігу

На другі дзень пасьля забойства Дзьмітры Гурневіч прыехаў у Стоўпцы і правёў там амаль тыдзень. Праз гісторыю гораду, недалёка ад якога аўтар вырас, мясцовыя легенды, думкі стаўпецкіх людзей, з дапамогай філязофіі таталітарызму Ганны Арэнт Гурневіч вывучае прычыны і матывы злачынства, якое скаланула Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG