Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як бясплатна атрымаць кнігу пра забойства ў школе ў Стоўпцах


Журналіст Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч прадставіць на гэтым тыдні сваю кнігу «Забойства ў цэнтры Эўропы». Яна прысьвечаная падвойнаму забойству, якое адбылося 11 лютага 2019 году ў школе № 2 гораду Стоўпцы. Вучань 10 клясы Вадзім М. зарэзаў сваю настаўніцу і іншага вучня.

На другі дзень пасьля забойства Дзьмітры Гурневіч прыехаў у Стоўпцы і правёў там амаль тыдзень. Праз гісторыю гораду, недалёка ад якога аўтар вырас, празь мясцовыя легенды, думкі стаўпецкіх людзей, з дапамогай філязофіі таталітарызму Ганны Арэнт Гурневіч вывучае прычыны і матывы злачынства, якое скаланула Беларусь.

Кніга Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы». Буктрэйлер
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:12 0:00

  • У чацьвер, 6 лютага, прэзэнтацыя адбудзецца ў Менску. Пачатак а 18:00 у прасторы «Тэрыторыя правоў» (г. Менск, вул. Ложынская, 16, пам. 404).

Уваход вольны.

Каб атрымаць кнігу ад Радыё Свабода ў падарунак, калі ласка, адкажыце на пытаньні ў анкеце пры рэгістрацыі. Нам важная ваша думка!

Бясплатна замовіць кнігу чытачы сайта Свабоды могуць ТУТ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG