Выйшла з друку кніга «Эда. Песьні пра багоў». Гэта першая частка аднаго з сусьветна вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры «Паэтычная Эда». Па-беларуску яго ўпершыню перастварыў малады перакладчык Яўген Папакуль. Мы пагутарылі зь ім пра тое, як у душы беларуса покліч Поўначы перамог.
Гарадзенка Надзея Маляўка стварыла ўласную стайню, каб ня езьдзіць па пракатах. Яна хоча, каб людзі зразумелі, што верхавая язда — гэта клясна, а конны сьвет — больш не закрытая супольнасьць. Праўда, у апошнія 8 месяцаў яна перагледзела сваё стаўленьне да конных шпацыраў.
У Менску праходзіць выстава, прысьвечаная аварыі ў Чарнобылі. «Эфэкт сьпячага». Яна адносіць нас у мінулае і адкрывае мастацкі погляд на трагедыю, якой сёлета спаўняецца 35 гадоў.
Заявы Аляксандра Лукашэнкі і рэпартаж дзяржаўнага тэлеканалу АНТ пра падрыхтоўку замаху на яго і дзяржаўнага перавароту абмяркоўваюць аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст, расейскі палітоляг Дзьмітрый Балкунец і беларускі палітоляг Дзяніс Ціханенка.
Праваабаронцу і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую адпусьцілі зь СІЗА. Ейнага мужа Ўладзімера Яворскага пад пагрозай дэпартацыі прымусілі зьехаць ва Ўкраіну разам з іхным 8-гадовым сынам.
Свабода даведалася пра цяперашні стан справаў Аляксандра Фядуты, Юрася Зянковіча і Рыгора Кастусёва
Ня толькі людзі з волі падтрымліваюць вязьняў. Здараецца, што і з турмы прыходзяць лісты, якія натхняюць людзей па другі бок кратаў. Свабода працягвае публікаваць цытаты зьняволеных людзей.
Яўгена Макарэвіча, які кіраваў маладачанскай школай №5, звольнілі 1 красавіка. Заяву ён напісаў у ноч пасьля выбараў у кабінэце начальства ў выканкаме.
Жыхарка Гомля Анастасія Перавошчыкава з канца студзеня, за выняткам некалькіх дзён на волі, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
У Менску прайшоў чарговы 11-ты зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Гэта добраахвотнае недзяржаўнае аб’яднаньне тых, хто займаецца журналістыкай ці садзейнічае яе разьвіцьцю. Арганізацыя дзейнічае ад 1995 году.
Пачынаючы са жніўня, у Беларусі завялі звыш 3 тысяч крымінальных спраў за пратэсты. Глядзім, а колькі за такі ж час вырабілі стратэгічнай для Беларусі прадукцыі.
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні законаў аб адвакацкай дзейнасьці». Сярод іншага дакумэнтам прапануецца скасаваць дзейнасьць адвакатаў у складзе адвакацкіх бюро і індывідуальна.
Хтосьці пайшоў на павышэньне альбо атрымаў 400 рублёў прэміі. А хтосьці застаецца на сваіх ранейшых пасадах.
Фігурантам «пінскай справы», шматдзетнай маці Алене Маўшук і яе мужу Сяргею, пагражае да 6,5 года калёніі за ўдзел у «масавых беспарадках». Іхную пяцігадовую дачку зьмясьцілі ў прытулак, хоць прысуд у справе яшчэ не агучаны.
Мянчанка Марына Краснабаева — адна з жанчын, супраць якіх пачалі справу па 369-м артыкуле Крымінальнага кодэксу за камэнтары ў фэйсбуку. Ім інкрымінуюць зьнявагу супрацоўніка міліцыі з Магілёва.
У Цэнтральным раённым судзе Менску пачаўся працэс над Мікітам Прысталенкам, які ў лютым сарваў у цэнтры Менску два дзяржаўныя сьцягі.
У Менску жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі выйшлі на шпацыр.
У Чыгуначным судзе Гомля працягваецца суд над Юрыем Уласавым, Тацянай Канеўскай, Дзьмітрыем Івашковым і Аляксандрам Шабаліным. Іх вінавацяць у «масавых беспарадках» і плянах «захопу адміністрацыйных будынкаў».
Надзея расказала Свабодзе, як зрабіла той самы здымак, як працавала на пратэстах і што вельмі хоча сфатаграфаваць у будучыні.
Загрузіць яшчэ