Дзесяціборац, прызэр Алімпійскіх гульняў і шматлікіх чэмпіянатаў 35-гадовы Андрэй Краўчанка 25 красавіка пачаў галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Ён п’е толькі ваду.
З СІЗА КДБ прыйшоў першы ліст ад Аляксандра Фядуты, яго атрымала жонка Марына Шыбко.
Ангеліна, дзесяцагадовая дачка Сяргея і Алены Маўшук зь Пінску, якіх сёньня асудзілі на 6,5 і 6 гадоў калёніі адпаведна, застанецца жыць з хроснай, пяцігадовую Карыну гатовыя ўзяць пад апеку знаёмыя сям’і.
Праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава перавялі з «хіміі» у сьледчы ізалятар турмы № 4. Яму пагражае больш жорсткі прысуд. Былы сукамэрнік палітвязьня расказаў ягонай жонцы пра стан Валадара.
Пераход у адкрытую апазыцыю да дзейнага кіраўніка дзяржавы часта прыносіць праблемы.
У гісторыі незалежнай Беларусі ўжо былі тры рэфэрэндумы, і кожны зь іх праходзіў у драматычных абставінах і з парушэньнямі закону.
Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд 14 фігурантам пінскай справы. Усіх іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).
Супраць маці-адзіночкі з Івацэвічаў К. пачалі крымінальную справу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (зьнявага прадстаўніка ўлады) за камэнтар пра мясцовага міліцыянта ў сацсетках.
17 лютага 2021 году гарадзкія ўлады пазбавілі пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё» памяшканьня — кароўніка, які прыхаджане выкупілі і адрамантавалі 19 гадоў таму. Цяпер набажэнствы праходзяць на вуліцы, на паркоўцы перад будынкам.
30 красавіка вынесуць прысуд 14 фігурантам «пінскай справы» — удзельнікам пасьлявыбарчых пратэстаў у Пінску, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Свабода падсумавала спрэчныя моманты па выніках гэтага рэзананснага працэсу.
Праваабаронцы толькі пачынаюць зьбіраць інфармацыю пра стаўленьне адміністрацыі калёній да палітзьняволеных.
У Беларусі працягваюцца судовы перасьлед, ператрусы і затрыманьні. Свабода сочыць за падзеямі.
Горадзенскага рок-музыканта Ігара Банцэра выклікае міліцыя зь невядомай прычыны да разгляду ягонай апэляцыйнай скаргі. Напярэдадні яму паставілі дыягназ «гепатыт С» і меліся накіраваць у шпіталь на абсьледаваньне страўніка пасьля галадаваньня.
У Беларусі сама меней 6 падлеткаў затрымалі ў палітычных крымінальных справах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мінулага году. Большасьць зь іх вінавацяць у пратэстах 10 жніўня. Калі скласьці іхныя прысуды, то разам выйдзе 15 гадоў. Расказваем, хто яны і за што сядзяць.
Прэзыдэнт Мая Санду спадзяецца, што прарасейскія сілы ня будуць мець большасьці ў новым складзе парлямэнту. У распушчаным скліканьні яны сабатавалі яе рэформы і намагаліся сарваць датэрміновыя выбары.
28-гадовы вэгетарыянец Іван Манько апавядае пра сваю грамадзкую актыўнасьць, зьмены ў бабруйскім ізалятары і досьвед няволі.
Фонд «Краіна для жыцьця» заснаваны ў кастрычніку 2020-га з ініцыятывы Сяргея Ціханоўскага, у лістападзе таго ж году атрымаў рэгістрацыю ў Літве і пачаў сваю працу.
Горадзенскага фатографа-фрылянсэра Валера Юдзіна аштрафавалі на 435 рублёў за бел-чырвона-белы сьцяжок у машыне. Пастанову вынес суд Кастрычніцкага раёна Горадні 28 красавіка.
Выява зьняволенага журналіста і актывіста Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута зьявілася на будынку на вуліцы Кракаўскае прадмесьце, зусім побач з каралеўскім палацам у Варшаве.
Выканаўца абавязкаў кіраўніка Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM) Келу Чао выказала падтрымку блогеру і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, які ўжо 307 дзён знаходзіцца за кратамі. Тым часам стала вядома, у чым канкрэтна вінавацяць палітвязьня.
Загрузіць яшчэ