Пагаварылі з настаўніцамі, якія некалькі гадоў працавалі ў дзяржаўных школах і сышлі празь ціск з боку адміністрацыі.
Рэпартаж Свабоды са Смольгава, дзе два стагодзьдзі таму нарадзіўся выбітны паэт і краязнаўца Ўладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), а цяпер зьнікаюць апошнія памяткі пра знакамітую асобу.
Сям’і палітзьняволенай Ларысы Танкашкур, якая адбывае пакараньне за выдаваньне дадзеных міліцыянтаў, вярнулі ейны мабільны тэлефон.
19 верасьня польскія памежнікі знайшлі 3 трупы мігрантаў на мяжы, беларускія паведамілі пра 1 знойдзены труп са свайго боку мяжы. Польскі бок кажа, што беларускія памежнікі не рэагавалі на апавяшчэньні пра цела на зямлі.
Беларускія вязьні, якія за апошні год атрымалі абмежаваньне волі з палітычных прычынаў, ананімна расказалі Свабодзе, як ім абцяжарваюць жыцьцё на «хіміі». Кажуць, што ўсё паводле закону.
Ад Хершэ амаль не прыходзіць лістоў, у жаночай калёніі ў Гомлі яе зьмяшчалі ў ШЫЗА і ПКТ, а прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі палітзьняволеная пісаць адмаўляецца.
Дэпутат Вярхоўнага Савету XІІ скліканьня і першы амбасадар незалежнай Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі з аптымізмам глядзіць у будучыню Беларусі, хоць і прызнаецца, што зусім ня так уяўляў краіну падчас гістарычнага галасаваньня 30 гадоў таму.
У Расеі прайшоў апошні, асноўны дзень выбараў у Дзяржаўную Думу. Расейцы абіралі 450 дэпутатаў — 225 па аднамандатных акругах і 225 — па партыйных сьпісах. Для простай большасьці ў Думе неабходна 226 мандатаў, для канстытуцыйнай — 300.
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, а таксама прыняў новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь.
У камэры былога пракурора Яўгена Бабака перамалёўваюць карцінкі, блогер Зьміцер Казлоў чытае «Архіпэляг ГУЛАГ», сукамэрнікі актывіста Яўгена Афнагеля цешацца водарам парфумы на лістах. Свабода працягвае публікаваць натхняльныя фрагмэнты зь лістоў палітвязьняў.
Рост цэнаў у Беларусі склаў 9,8% да паказчыкаў мінулага году. Глядзім, ці шмат гэта.
Тры месяцы Гомельскі абласны суд разглядае крымінальную справу Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакава, Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Папова. Суд закрыты, ён праходзіць у будынку гомельскай турмы.
Паводле ўказу Лукашэнкі 17 верасьня ўпершыню адзначаецца «Дзень народнага адзінства». Ці сьведчыць хоць што пра сьвята на вуліцах і плошчах сталіцы?
Родныя Рамана Бандарэнкі абяцаюць змагацца за аднаўленьне расьсьледаваньня.
Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі зьліквідаваў Таварыства беларускай школы (ТБШ). У незалежнай Беларусі арганізацыя мела легальны статус апошнія чвэрць стагодзьдзя і сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей сваёй дзейнасьці.
Ірына пражыла ў Берасьці каля 10 гадоў, у інтэрнэце вяла блог на некалькіх пляцоўках.
17 верасьня беларускія ўлады будуць адзначаць «дзень народнага адзінства», які мае прайсьці з размахам. Глядзім, колькі і на што плянуюць патраціць.
Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала беларускую валянтэрку Алену Жаркевіч, якая дапамагала легалізавацца ва Ўкраіне беларусам-уцекачам, і разам зь ёй яшчэ чатырох грамадзян Беларусі.
Паразмаўлялі з былой настаўніцай, якая звольнілася са школы празь ціск і была вымушаная пакінуць краіну. Жанчына расказала, што адбывалася ў школе летась, як прэсавалі настаўнікаў і ўсюды прыпляталі палітыку.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў расказаў Свабодзе пра зборы за мяжу за пару хвілін, пра тое, чаму ён не далучаецца да ніводнай апазыцыйнай каманды ў Вільні і што думае пра справу Рыгора Кастусёва.
Загрузіць яшчэ