248 дзён знаходзіцца за кратамі вядомы праваабаронца Леанід Судаленка. Свой 55-ы дзень нараджэньня ён сустракае на судовым паседжаньні. Дапамогу людзям — юрыдычную, фінансавую — улады трактавалі як «арганізацыю і фінансаваньне беспарадкаў».
Некаторыя зь фігурантаў «справы анархістаў» паведамілі родным у лістах, што скончылі знаёміцца з матэрыяламі справы.
Бацька чатырох дзяцей, 33-гадовы Максім Шаўлінскі з Воршы — адзін з 13 асуджаных па палітычных матывах, хто быў памілаваны і вызвалены паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі.
Паразмаўлялі з дырэктаркай «Паўночнага зьзяньня» Воляй Чайкоўскай пра тое, як удаецца заставацца незалежным кінафэстывалем у Беларусі, чаму арганізаваць падзею онлайн складаней, чым жывую, і якія фільмы дакладна варта паглядзець сёлета.
Дзякуючы зьлітай базе званкоў ад «кібэрпартызанаў» многія даведаліся, што на іх даносілі суседзі і нават блізкія. Пагаварылі зь дзяўчынай, на якую прыйшло 7 даносаў.
Чытач Свабоды падзяліўся фрагмэнтамі зь ліста журналіста Анджэя Пачобута, які амаль паўгода сядзіць па «польскай справе».
У школах Беларусі зьявіцца факультатыў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Запыталіся ў чыноўніка з сыстэмы адукацыі і пэдагога, на каго разьлічаны гэты факультатыў і хто будзе яго выкладаць.
У Беларусі штодня выносяць прысуды ў крымінальных справах супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. Сярод асуджаных праграмісты, футбалісты, музыкі, палітыкі, чыноўнікі — прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадзтва.
Беларусы абмяркоўваюць сьпісы «пільных грамадзян», якія летась рабілі паведамленьні ў міліцыю.
Беларусы другі дзень дасьледуюць «мапу даносаў». Свабода выбрала некаторыя абсурдныя даносы з амаль трох тысяч, апублікаваных кібэрпартызанамі.
Алімпійскі прызэр, галоўны трэнэр, чэмпіёнка Беларусі, кіраўнік «Трыбуны» і былыя супрацоўнікі «Беларусь-5» расказалі, як спартоўцаў уцягнулі ў палітыку, чаму сумленьне даражэйшае за залаты мэдаль, хто ім пагражаў і што будзе зь беларускім спортам.
Мастак-палітвязень Алесь Пушкін напісаў, што тэрмін сьледзтва яму працягнулі да канца кастрычніка. Ён застаецца пад вартай у сьледчай турме ў Жодзіне.
Ці варта чакаць дэфіцыту цукру і зерня і павышэньня цэнаў на гэтыя прадукты.
Эўропу накрывае чарговая хваля каранавірусу. Сытуацыя штодня робіцца больш складанай у Беларусі і яе краінах-суседзях.
Беларусь у студзені–ліпені 2021 году павялічыла імпарт бульбы на 34,9% (да 17 496 т) у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Адначасова на 31,9% (да 25 802 т) скараціўся экспарт беларускай бульбы.
Экалягічнага актывіста зь Берасьця Дзьмітрыя Андрасюка асудзілі на 3 месяцы арышту паводле артыкулу аб адмове сьведчыць. Напярэдадні абвяшчэньня прысуду ён расказаў, чаму стаў на тую прынцыповую пазыцыю, якая наўпрост вяла яго ў вязьніцу.
Траціну шпітальнага фонду краіны перапрафілявалі пад хворых на «карону». Удвая больш пацыентаў, чым пры папярэдніх хвалях, маюць патрэбу ў кіслароднай падтрымцы, адзначаюць мэдыкі. Аднак вакцынаваныя пацыенты хваробу пераносяць значна лягчэй.
На межах Беларусі з Польшчай і Літвой трывае міграцыйны крызіс. Нягледзячы на ўзмоцненую ахову межаў, штодня адбываюцца інцыдэнты. У памежных раёнах Літвы — успышка COVID-19. Памежнікі абедзьвюх суседніх краін працуюць у рэжыме надзвычайнай сытуацыі.
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за мірныя пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў.
«Гэта была крайняя мера. Але мы выбралі свабоду і няўпэўненасьць за мяжой замест стабільнай турмы на радзіме».
Загрузіць яшчэ