Міністар фінансаў Юры Селіверстаў анансаваў новы падатак на кватэры. Мэта — матываваць людзей не пераяжджаць зь вёскі ў горад. Глядзім, як жывецца на сяле.
У Беларусі не спыняецца крымінальны і адміністрацыйны перасьлед грамадзян. У судах слухаюцца дзясяткі справаў за адзін дзень, актыўна выносяцца прысуды.
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці (БФСС) апублікаваў падрыхтаваны даклад аб парушэньнях ключавых палажэньняў Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) і Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) з боку Беларускай фэдэрацыі футболу (АБФФ).
Пагутарылі зь лідэрам гурту Gods Tower Уладзіславам «Lesley Knife» Наважылавым пра затрыманьне, крымінальную справу за камэнтар і ўцёкі з краіны праз балоты.
Адвакатку Натальлю Мацкевіч адхілілі ад працы, супраць яе ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі пачалі дысцыплінарнае расьсьледаваньне.
Актывісту зь Бярозаўкі Вітольду Ашурку 13 кастрычніка споўніўся б 51 год. Амаль пяць месяцаў таму стала вядома, што ён памёр у шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах. Крымінальнай справы па факце ягонай сьмерці дагэтуль няма.
Бацькі былога студэнта БДУ Арцёма Баярскага Вольга і Юры упершыню амаль за 7 месяцаў наведалі сына на «Валадарцы». Хлопец чытае навуковыя часопісы і Біблію, рашае хімічныя задачы і моцна зьмяніўся зьнешне.
Як пацьвердзілі Свабодзе родныя палітвязьня Віктара Фенчука, гэта арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342. ч.1).
Эдуарда Бабарыку затрымалі адным зь першых, яшчэ ў чэрвені 2020 году. Пра суд у ягонай справе нічога не вядома.
Берасьцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі з 3 студзеня. Цяпер яна адбывае пакараньне ў гомельскай папраўчай калёніі № 4. Там яе ўжо тры разы за паўтара месяца зьмяшчалі ў ШЫЗА.
Ад першых іракцаў на беларуска-літоўскай мяжы ў лютым — да амаль 800 спробаў за дзень перасячы беларуска-польскую мяжу ў кастрычніку.
Грамадзянка Швайцарыі, палітзьняволеная Натальля Хершэ паведаміла, што яе павінны вызваліць, з улікам пераразьліку дзён у СІЗА, 27 студзеня 2023 году.
Грамадзянін Сырыі, які хацеў трапіць у Нямеччыну празь Беларусь, расказаў сваю гісторыю. Адразу скажам, ён вырашыў вярнуцца на радзіму.
Удзельнікі прававой канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу прынялі дэклярацыю па яе выніках.
Міністар фінансаў Юры Селіверстаў паабяцаў рост заробкаў у наступным годзе. Глядзім, наколькі гэта рэальна.
На Вольгу Кронду, якая жыве ў Івацэвічах і адна гадуе дзіця, завялі новую крымінальную справу паводле 369-га артыкулу за зьнявагу міліцыянта Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко.
Сярэдні заробак у Беларусі ў жніўні зьнізіўся на 0,6% у параўнаньні зь ліпенем. Глядзім, якія спэцыялісты сталі зарабляць меней.
На міжнароднай канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу (Нямеччына) выступіў адвакат, праваабаронца, спэцыяліст у міжнародным крымінальным праве Томаш Віліньскі.
У нямецкім Нюрнбэргу праходзіць міжнародная канфэрэнцыя аб злачынствах Лукашэнкі супраць чалавецтва. На ёй выступаюць палітыкі, юрысты, праваабаронцы і пацярпелыя ад рэпрэсій у Беларусі.
Палітзьняволены журналіст Дзяніс Івашын выйшаў з карцару, бізнэсовец Аляксандар Васілевіч ужо 13 месяцаў у СІЗА, але дагэтуль невядома, у чым яго вінавацяць.
Загрузіць яшчэ