Міністры замежных спраў Украіны і Нямеччыны Дзьмітро Кулеба і Анналена Бэрбак заявілі, што знайшлі кампрамісны варыянт аб супрацы ў сфэры абароны і бясьпекі, які не прадугледжвае паставак зброі. Перамовы адбываліся на фоне пагрозы ўварваньня расейскіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю.
Гарачую дыскусію ў сацыяльных сетках выклікаў сюжэт аб здымках сэрыялу «Акрэсьціна», які ў гэтыя дні ствараецца ў Вільні. Асабліва людзей абурыла сцэна з расстрэлам. Маўляў, навошта паказваць няпраўду.
Расейска-беларускія вайсковыя вучэньні павінны пачацца ў чацьвер 10 лютага. Напярэдадні ў Менск прыляцеў кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу.
Жыхарка Менску трапіла па службовай неабходнасьці на ААТ «8 сакавіка» ў Гомлі і абурылася, што адбываецца з працоўнымі памяшканьнямі.
7 лютага прайшоў суд над былым фотакарэспандэнтам Свабоды Ўладзем Грыдзіным.
У Беларусі і праз паўтара года пасьля пачатку пратэстаў супраць фальсыфікацый і гвалту з боку сілавікоў Лукашэнкі не спыняецца перасьлед ягоных апанэнтаў. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій.
Амаль траціна беларускага ўраду — людзі ў пагонах. На кіраўнічых пасадах іх становіцца ўсё больш.
Пяты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Беларусы і беларускі стварылі гульню пра двары, якая дапамагае аб’яднацца і палепшыць жыцьцё ў горадзе. Мы паразмаўлялі з камандай распрацоўшчыкаў і распрацоўшчыц пра тое, як прыйшла ідэя, што цікавага ў гульні і чаму яна цяпер патрэбная людзям.
Восень-зіма 2020/2021 былі пікам актыўнасьці дваровых і раённых чатаў. Цяпер у гарадах рэдка ўбачыш налепку «па схеме БЧБ». Што ж адбываецца з «партызанамі», якія засталіся ў Беларусі, і з журналістамі, даведалася Свабода.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра ня самыя папулярныя, але вельмі нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Першая публікацыя — пра Берасьцейскую вобласьць.
Беларускі кнігавыдавецкі працэс усё больш пачынае нагадваць шчыгрынавую скуру. Сьціскаюцца пляны. Скарачаюцца фінансавыя магчымасьці. Некаторыя аўтары губляюць творчы імпэт. А кнігі каторых натхнёных не бяруцца пускаць у шырокі сьвет нават самыя сьмелыя выдаўцы.
Пісьменьнік і журналіст Севярын Квяткоўскі расказаў Свабодзе, чаму ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь, як яго затрымлівалі і якія незвычайныя рэчы адбываліся зь ім у пінскай вязьніцы.
Ад жніўня ў зьняволеньні знаходзіцца вядомы філёзаф і грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч. Ён абвінавачваецца па артыкуле 342 КК «Арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». За гэты час сьледзтва ня скончылася, справа дагэтуль не накіраваная ў суд.
У канцы 2021 году пэдыятарцы Алене не падоўжылі кантракту за тое, што ў 2020 годзе яна ўступіла ў незалежны прафсаюз мэдыкаў «Панацэя».
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што выведка пакуль не назірае на мяжы зь Беларусьсю фармаваньня ўдарнага кантынгенту, які б мог распачаць наступ на ўкраінскую тэрыторыю.
Пастаўкі прадукцыі «Беларуськалію» ў гэтую азіяцкую краіну моцна вырасьлі пасьля 2020 году, аднак амаль цалкам спыніліся ў сьнежні 2021-га. Новым амбасадарам у Карэю Лукашэнка прызначыў спэцслужбіста з 24-гадовым стажам.
Гэтым разам ліст з патрабаваньнем арганізаваць «дыялёгавую пляцоўку» вакол зьменаў у Канстытуцыю даслалі ў рэчыцкую гімназію. Там далі справаздачу з фота, што сустрэчу правялі.
У сувязі з імклівым ростам колькасьці новых выпадкаў каранавірусу ў Беларусі Мінздароўя рэкамэндавала не праводзіць сустрэчы выпускнікоў у школах. Тым часам школы не адмаўляюцца ад масавых мерапрыемстваў з удзелам дзяцей, якія найбольш уразьлівыя ў гэтую «омікронную» хвалю.
На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах ЦВК Беларусі паведамляла, што датэрмінова прагаласавалі 41,7% выбарнікаў. Аднак у асноўны дзень галасаваньня на ўчастках паўсталі чэргі.
Загрузіць яшчэ