Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Нямеччына дамовіліся пра супрацоўніцтва ў сфэры абароны і бясьпекі, але не пра зброю


Міністры замежных спраў Украіны і Нямеччыны Дзьмітро Кулеба і Анналена Бэрбак у Кіеве каля мэмарыялу ахвярам Галадамору, 7 лютага 2022 г.
Міністры замежных спраў Украіны і Нямеччыны Дзьмітро Кулеба і Анналена Бэрбак у Кіеве каля мэмарыялу ахвярам Галадамору, 7 лютага 2022 г.

Міністры замежных спраў Украіны і Нямеччыны Дзьмітро Кулеба і Анналена Бэрбак заявілі, што знайшлі кампрамісны варыянт аб супрацы ў сфэры абароны і бясьпекі, які не прадугледжвае паставак зброі. Перамовы адбываліся на фоне пагрозы ўварваньня расейскіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю.

«Вельмі важна, што сёньня мы, скажу вельмі дыпляматычна, гаварылі ня толькі пра тое, што Нямеччына ня можа зрабіць з тых ці іншых прычын, але і пра тое, што Нямеччына можа зрабіць, і пра тое, што яна мае намер зрабіць для падтрымкі Ўкраіны канкрэтна ў сфэры абароны і бясьпекі», — сказаў Дзьмітро Кулеба 7 лютага пасьля сустрэчы ў Кіеве зь міністрам замежных спраў Нямеччыны Анналенай Бэрбак.

Украінскі міністар падкрэсьліў, што размова была максымальна шчырай, нягледзячы на розныя пазыцыі. «Наша задача палягае ня ў тым, каб сварыцца, а ў тым, каб знайсьці рашэньні. І я мяркую, што сёньня мы знайшлі праект рашэньня. Цяпер будзем чакаць крок ад нямецкага ўраду», — дадаў Дзьмітро Кулеба.

У сваю чаргу, Анналена Бэрбак дадала, што Нямеччына робіць «вялікі ўнёсак у бясьпеку Ўкраіны». Яна паведаміла пра намер даць крэдыт для ажыцьцяўленьня рэформаў, рэалізацыі праектаў у сфэры энэргетычнай бясьпекі і кібэрбясьпекі.

«Магчымы напад ня толькі ў вайсковым пляне, але таксама і кібэратака, і спыненьне падачы энэрганосьбітаў — гэта таксама кепска, як і танкавая атака», — патлумачыла міністар замежных спраў Нямеччыны.

На думку Дзьмітра Кулебы, для Расеі базавым зьяўляецца сцэнар унутранай дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне. «Для гэтага Расея выкарыстоўвае вайсковую эскаляцыю, кібэратакі, распаўсюджвае дэзынфармацыю, і спрабуе забіць клін у дачыненьні Ўкраіны і яе міжнародных партнэраў. А гэта робяць зараз як Расея, так і прарасейскія палітыкі ў адпаведных краінах, дадаючы ціск зь іншага боку», — дадаў міністар замежных спраў Украіны. Ён не ўдакладніў, якіх палітыкаў меў на ўвазе.

Пагроза нападу Расеі на Ўкраіну

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG