Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 3 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі многія аб’екты інфраструктуры.
Падзеі 31 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Брусэлі судзяць беларуса, які ў ноч з 8 на 9 жніўня 2021 году падпаліў дзьверы беларускай амбасады ў Бэльгіі. Паводле заканадаўства, падпальшчыка могуць пакараць 15–20 гадамі турмы. Аднак цяпер яму пагражаюць максымум 3 гады ўмоўна або сацыяльныя працы.
Ад Віктара Бабарыкі да Васіля Мацюшэўскага — як у Беларусі арыштоўвалі банкіраў падчас палітычнага крызісу і што было далей.
На мінулым тыдні ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманьні артапэдаў-траўматолягаў абласных і гарадзкіх лякарняў, большасьць зь іх — кіраўнікі аддзяленьняў. Паспрабавалі высьветліць, што стаіць за гэтым.
Паразмаўлялі зь беларускімі мастакамі, як яны стваралі арты пра вайну ва Ўкраіне, што яны адчуваюць і ці дапамагае творчасьць у такія часы.
Родныя палітвязьня расказваюць, што ня ведаюць ніякіх падрабязнасьцяў пра расьсьледаваньне яго справы.
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, за месяц у Беларусь прыехалі звыш 6 тыс. грамадзян Украіны. Аднак афіцыйна не паведамляюць, колькі ўцекачоў застаецца ў Беларусі, а колькі выяжджае ў іншыя краіны.
Віцэ-прэм’ерка Ўкраіны Ірына Верашчук заявіла са спасылкай на інфармацыю Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны аб пагрозе самадэтанацыі арсэналу зброі, створанага расейскімі войскамі каля Чарнобыльскай АЭС.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 3 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі аб’екты інфраструктуры.
Праз 4 месяцы пасьля затрыманьня фрылансэру Свабоды Андрэю Кузьнечыку дазволілі спатканьні з жонкай і маці. Палітвязень трымаецца бадзёра, жартуе, дае парады сям’і, піша дзеткам новыя вершы. Крыху наракае на мясцовы «барбэршоп» і маларухомы лад жыцьця.
У расейскай Дзярждуме прапанавалі законапраект, паводле якога «суайчыньнікамі» для расейцаў зьяўляюцца носьбіты рускай мовы, што належаць да «народаў, якія гістарычна пражываюць на тэрыторыі Расеі». Глядзім, што беларусы думаюць пра Расею.
Ва Ўкраіне ў зоне адчужэньня і каля самой Чарнобыльскай АЭС з 11 сакавіка пэрыядычна ўзьнікаюць ачагі ўзгараньня, якія часам ператвараюцца ў вялікія па плошчы пажары.
Суд Савецкага раёну Менску 3 сакавіка прысудзіў журналісту Радыё Свабода Алегу Грузьдзіловічу 1,5 года турмы. Асуджаны і адвакат абскардзілі вырак у гарадзкім судзе. Палітвязьня ўжо перавялі ў Магілёўскую турму нумар 4.
26 сакавіка на волю выйшаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. Ён адбываў трохмесячны арышт у Баранавічах за разгалошваньне матэрыялаў крымінальнай справы супраць Каардынацыйнай рады.
На момант спыненьня працы лягеру ў лягістычным цэнтры «Брузгі» там былі каля 700 чалавек. Лёс большасьці зь іх зараз невядомы.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 3 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскімі ракетамі і бомбамі разбураныя аб’екты інфраструктуры.
17 і 18 сакавіка жыхары Петрыкава заўважылі, што каля паромнай пераправы праз Прыпяць пачалі будаваць пантонны мост.
Старшыня суду Чачэрскага раёну Пятро Цыганок вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да траіх маладых людзей. Іх абвінавацілі ў тым, што яны наклеілі некалькі налепак на слупы. Вадзім Дзенісенка атрымаў 2 з паловай гады калёніі, Мікіта Хількевіч і Рыта Зотава — па 2 гады калёніі.
Вядомы мастак Алесь Цыркуноў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 10 сакавіка, калі прыйшоў на суд над паплечнікам па творчай суполцы «Пагоня» Алесем Пушкіным. Творцу асудзілі на 15 сутак зьняволеньня.
Загрузіць яшчэ