Прайшлі жорсткія дэбаты паміж двума кандыдатамі ў прэзыдэнты Францыі, падчас якіх адзін (Макрон) абвінаваціў другую (Лё Пэн) у шчыльных палітычных і фінансавых сувязях з Крамлём і Пуціным асабіста. «Усе хлусьня!» — заявіла Лё Пэн. Але занадта шмат фактаў указвае на тое, што гэта праўда.
У эфіры Свабода Premium абмяркоўваем «справу артапэдаў» і мэдычныя «шарашкі» як пэрспэктыву для сыстэмы аховы здароўя ў Беларусі.
Спэцыяльная прадстаўніца ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр правяла размову з журналістамі, дзе закранула пытаньне ўдзелу Беларусі ў вайне Расеі з Украінай, а таксама расказала, што трэба зрабіць афіцыйнаму Менску, каб пачаць дыялёг з Захадам.
Свабода паразмаўляла з мужам Алесі Буневіч, вядомым актывістам зь Бялынічаў Алегам Мяцеліцам пра дэталі справы, а таксама пра іхнае знаёмства.
«Бегавы мастак» Вадзім Сіманаў, які «рысаваў» сваімі маршрутамі патрыятычныя GPS-выявы, вымушаны быў зьехаць зь Беларусі. Цяпер Вадзім па сваіх GPS-рысах бегае ў Тбілісі.
Спэцыяльная прадстаўніца ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр падчас размовы з журналістамі пракамэнтавала нядаўні ліст міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея заходнім дзяржавам з прапановай узнавіць дыялёг.
22 красавіка камуністы адзначаюць гадавіну нараджэньня Ўладзіміра Ўльянава (Леніна) (1870–1924).
ЗША паабяцалі Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі на 800 мільёнаў даляраў. Пра гэта было абвешчанага Белым домам 13 красавіка.
Оўруч Жытомірскай вобласьці знаходзіцца за 25 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю і за 92 кілямэтры ад беларускага Мазыра.
21 красавіка стала вядома, што ў часе справаздачы міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу Ўладзімір Пуцін аддаў загад скасаваць штурм мэталюргічнага камбінату «Азоўсталь» у Марыюпалі.
Тысячы расейцаў прыехалі ўзімку ў Беларусь на «вучэньні». Сярод іх былі зафіксаваныя і вайскоўцы з часткі № 69647 ў Кяхце ( Буратыя). Яны ў ліку іншых удзельнічалі ў вайне ва Ўкраіне. Многія вярнуліся адтуль мёртвымі ці параненымі.
Жыхары беларускага Палесься заўважылі, што вайскоўцаў з Расеі ў гарадах усё менш.
Жыхарка Ўкраіны Надзея расказала Свабодзе пра расейскія бамбаваньні і стаўленьне да Беларусі пасьля ўсіх падзеяў.
Віцэ-прэм’ер Украіны Ірына Верашчук заявіла, што першыя чатыры эвакуацыйныя аўтобусы 20 красавіка ўсё ж выехалі з Марыюпалю.
19 красавіка ў офісах і кватэрах лідэраў незалежных прафсаюзаў адбыліся ператрусы. Паводле папярэдніх зьвестак, 15 прадстаўнікоў прафсаюзаў затрыманыя. Некаторыя цяпер у СІЗА КДБ.
Глядзім, што зь беларускімі прамысловымі гігантамі і колькі ім удалося зарабіць за 2021 год.
Мінабароны Беларусі і Расеі пакуль ніяк не камэнтавалі публікацыю. Вайсковыя экспэрты і палітолягі ўспрынялі яе крытычна.
Сьледчыя паліцыі і пракуратуры перадалі на судова-мэдычную экспэртызу 1045 целаў, якія былі эксгумаваныя з масавых пахаваньняў і знойдзеныя забітымі ў падвалах разбураных дамоў Бучы, Барадзянкі, Ірпяня і Гастомеля Кіеўскай вобласьці.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заявілі, што цалкам аднавілі кантроль над усёй лініяй мяжы ў Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласьцях.
У другой палове красавіка стала вядома, што яшчэ ў студзені суд Савецкага раёну Менску асудзіў на пяць гадоў калёніі былога намесьніка генэральнага дырэктара дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА Сяргея Адзярыху. Мужчыну судзілі паводле ч.2 арт. 426 КК «Перавышэньне службовых паўнамоцтваў».
Загрузіць яшчэ