Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка ЗША назвала тры рэчы, якія неабходна зрабіць афіцыйнаму Менску для пачатку дыялёгу з Захадам


Джулі Фішэр, архіўнае фота
Джулі Фішэр, архіўнае фота

Спэцыяльная прадстаўніца ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр падчас размовы з журналістамі пракамэнтавала нядаўні ліст міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея заходнім дзяржавам з прапановай узнавіць дыялёг.

«Ліст Макея быў адпраўлены толькі ў пэўныя сталіцы, я ня ведаю канкрэтную колькасьць. Гэты зварот паказвае: афіцыйны Менск разумее, што пакутуе ад той ізаляцыі, якую стварыў Лукашэнка. Пытаньне перамоваў зь беларускім рэжымам важнае.

ЗША казалі, што патрэбна, каб разьвярнуць нашы адносіны, каб мы аслабілі санкцыі.

  • Першы крок — гэта вызваленьне палітвязьняў.
  • Другі — асэнсаваны дыялёг зь беларускім народам, які прывядзе да новых выбараў пад міжнародным назіраньнем.
  • Таксама важнае патрабаваньне — спыненьне падтрымкі вайны Расеі ва Ўкраіне. Я ведаю, што ёсьць адкрытыя каналы камунікацыі з Захадам. Беларусь працягвае ўтрымліваць амбасаду ў Вашынгтоне. Але ці хочуць людзі ў Менску, якія прымаюць рашэньні, гэтага дыялёгу?» — сказала амбсадарка.
У пачатку красавіка міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей зьвярнуўся да Эўразьвязу з заклікам «аднавіць дыялёг» паміж Менскам і Брусэлем. У лісьце, высланым афіцыйна ў Эўразьвяз ды асабіста некалькім міністрам замежных справаў краінаў ЭЗ, Макей заклікае Брусэль «адмовіцца ад абвінавачаньняў і ярлыкоў, запальнай рыторыкі і аднабаковых абмежавальных мераў ды пераасэнсаваць парадыгму будучых адносін Беларусі і ЭЗ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG