Кнігі «Галасы Беларусі — 2020» і «Галасы Беларусі — 2021» — аб тым, што было зусім нядаўна, што перажываў амаль кожны жыхар краіны. Праўда, для адных гэта ўжо гісторыя, а для іншых — рана, якая баліць.
Са студзеня 2022 году Беларусь забараніла завозіць некаторыя прадукты з Эўразьвязу. А ў красавіку 2021-га беларускія ўлады адмовіліся ад прадукцыі Nivea, Škoda і Liqui Moly. Глядзім, ці прадаюцца гэтыя прадукты і тавары ў Беларусі цяпер.
Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны заявіла аб арышце і пачатку працэсу нацыяналізацыі беларускага судна «Надежда» і сухагрузавай баржы, якія знаходзіліся ў акваторыі Ізмаільскага порту на Адэшчыне і выконвалі апэрацыі для Расеі ў тэрытарыяльных водах Украіны.
Усіх дзесяцёх палітзьняволеных, залежна ад ролі кожнага, абвінавачваюць паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Больш за 1,5 тысячы чалавек у Беларусі падпалі пад рэпрэсіі і гвалт у сувязі з пратэстам супраць вайны ва Ўкраіне.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 5 мільёнаў чалавек ужо сталі ўцекачамі. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі многія аб’екты інфраструктуры.
Ракі — апошняя вёска перад літоўска-беларускай мяжой.
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну пачалося а 5-й раніцы 24 лютага. Вайна, на якую Лукашэнка адводзіў «3–4 дні», працягваецца ўжо два месяцы. Сабралі факты пра тое, як вайна паўплывала на Беларусь і беларусаў.
Падзеі 24 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Вялікая Брытанія будзе аказваць больш ваеннай дапамогі Ўкраіне, у прыватнасьці, транспартныя сродкі, дроны і супрацьтанкавыя сродкі.
Турэччына закрыла паветраную прастору для расейскіх ваенных і грамадзянскіх самалётаў, якія накіроўваюцца ў Сырыю. Пра гэта ў суботу заявіў кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі дае прэс-канфэрэнцыю на станцыі мэтрапалітэну ў Кіеве.
У Маскве на Краснай і Пушкінскай плошчах у суботу затрымалі некалькі ўдзельнікаў адзіночных пікетаў супраць вайны з Украінай.
У Рызе ля помніка Свабоды прайшоў мітынг, арганізаваны суполкай «Расейскі голас супраць вайны», якая аб'ядноўвае расейскамоўных жыхароў Латвіі.
У выніку ракетнага ўдару па Адэсе загінулі 6 чалавек, яшчэ 18 параненыя, паведаміў кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.
Паразмаўлялі з мастачкай, якая даўно стварае работы пра беларускую культуру, сацыяльна-палітычныя падзеі, а цяпер і пра вайну ва Ўкраіне.
Пасьля жніўня 2020 году вялікая колькасьць беларускіх музыкаў страціла магчымасьць выступаць у Беларусі. У канцы лютага 2022 году шмат для каго зь іх закрыўся і расейскі рынак.
Каля 200 беларусаў былі затрыманыя ў апошнія дні верасьня і на пачатку кастрычніка 2021 году за камэнтары ў інтэрнэце па «справе Зельцара». Ужо сем месяцаў людзі ў турме. Вядома пра два прысуды па такіх справах.
21 красавіка на 91-м годзе пайшоў з жыцьця Анатоль Вярцінскі — паэт, грамадзкі дзеяч, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Частку вуліцы ля пасольства Расеі ў Празе перайменавалі ў вуліцу Ўкраінскіх герояў.
Загрузіць яшчэ