Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку ракетнага ўдару па Адэсе загінулі 6 чалавек, 18 параненыя

 Баец УСУ на ўзьбярэжжы каля Адэсы
Баец УСУ на ўзьбярэжжы каля Адэсы

У выніку ракетнага ўдару па Адэсе загінулі 6 чалавек, яшчэ 18 параненыя, паведаміў кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.

«6 забітых і 18 параненых украінскіх грамадзянаў. Гэта толькі тыя, каго знайшлі. І хутчэй за ўсё будзе больш. Сярод забітых — трохмесячнае дзіця. Немаўляці, якое павінна было сустракаць з бацькамі свой першы Вялікдзень», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

23 красавіка расейскія вайскоўцы нанесьлі ракетны ўдар па Адэсе, мэтай былі аб’екты інфраструктуры.

Па дадзеных паветранага камандаваньня «Поўдзень», украінскія вайскоўцы зьнішчылі дзьве расейскія крылатыя ракеты, запушчаныя самалётамі ТУ-95 з акваторыі Касьпійскага мора. Таксама былі зьнішчаныя два БПЛА апэратыўна-тактычнага ўзроўню, якія, як мяркуецца, ажыцьцяўлялі карэкцыю палёту крылатых ракет. У гарсавеце Адэсы дадалі, што 2 ракеты паразілі два жылыя дамы.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзьмітрый Кулеба падкрэсьліў, што адзінай мэтай расейскіх ракетных удараў па Адэсе зьяўляецца тэрор і дадаў, што Расею трэба прызнаць дзяржавай-спонсарам тэрарызму і абыходзіцца зь ёй адпаведным чынам.

Напярэдадні ў Расеі заявілі аб новых плянах падчас другой фазы спэцапэрацыі ва Ўкраіне (так у Расеі называюць поўнамаштабнае ўварваньне). Расейскія вайскоўцы заявілі аб намеры ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам і паўднёвай Украінай для забесьпячэньня сухапутнага калідора ў анэксаваны Крым, атрыманьне выхаду ў Прыднястроўе.

Расейскае маштабнае ваеннае ўварваньне ва Украіну працягваецца з раніцы 24 лютага.

Харкаўшчына: украінскія вайскоўцы на перадавой. Фотарэпартаж

Дзіцячыя малюнкі на адной з пазыцый Узброеных сіл Украіны. Харкаўская вобласць, 20 красавіка 2022 году. 
1/12 Дзіцячыя малюнкі на адной з пазыцый Узброеных сіл Украіны. Харкаўская вобласць, 20 красавіка 2022 году. 
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
Украінскі вайсковец. 
2/12 Украінскі вайсковец. 
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
Сьняданак у палявых умовах на перадавой. 
3/12 Сьняданак у палявых умовах на перадавой. 
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
Баец «прыслухоўваецца да неба», спрабуючы пачуць гукі магчымага набліжэньня верталётаў праціўніка.
4/12 Баец «прыслухоўваецца да неба», спрабуючы пачуць гукі магчымага набліжэньня верталётаў праціўніка.
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
Вайсковец Аляксандар. 
5/12 Вайсковец Аляксандар. 
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
На пасту. Вярба. 
6/12 На пасту. Вярба. 
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
Украінскі вайсковец сьпіць у баявой машыне пяхоты.
7/12 Украінскі вайсковец сьпіць у баявой машыне пяхоты.
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
Вайскоўцы адпачываюць. 
8/12 Вайскоўцы адпачываюць. 
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
Франтавая кава. 
9/12 Франтавая кава. 
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
Усьмешка і ўпэўненасьць. 
10/12 Усьмешка і ўпэўненасьць. 
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
На перадавой. 
11/12 На перадавой. 
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
Зямля чакае зерня, а не куляў. 
12/12 Зямля чакае зерня, а не куляў. 
Як трымае абарону 93-я брыгада «Халодны Яр» — вачыма карэспандэнта Радыё Свобода Сяргея Нужненкі.
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG