Супольнасьць «Честные люди» і актор Аляксандар Ждановіч падрыхтавалі падрабязны відэагід па прапагандзе: як яна зьявілася, што можа зрабіць з чалавекам і як ад яе абараніцца. Паводле аўтараў, відэа дапаможа лепш разабрацца, што такое прапаганда, як яна працуе і як ад яе абараніць блізкіх.