Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго дамагаецца прапаганда і як гэтаму супрацьстаяць. Відэагід ад Маляваныча і супольнасьці «Честные люди»


Супольнасьць «Честные люди» і актор Аляксандар Ждановіч падрыхтавалі падрабязны відэагід па прапагандзе: як яна зьявілася, што можа зрабіць з чалавекам і як ад яе абараніцца. Паводле аўтараў, відэа дапаможа лепш разабрацца, што такое прапаганда, як яна працуе і як ад яе абараніць блізкіх.

6 асноўных тэзісаў

  • «Гісторыкі лічаць, што адзін зь першых прыкладаў прапаганды быў высечаны ў 520 годзе да нашай эры на загад цара Дарыя I. У ХІХ стагодзьдзі, са зьяўленьнем сродкаў масавай інфармацыі, сэнс слова „прапаганда“ наблізіўся да таго, што мы разумеем пад ім сёньня. Масавае выкарыстаньне дзяржпрапаганды часта асацыююць зь Першай сусьветнай вайной. Гітлер зьвязваў паразу Нямеччыны ў ёй з паразай у інфармацыйнай вайне».
  • «Прапаганда — гэта распаўсюд інфармацыі з мэтай фармаваньня поглядаў і думак у грамадзтве. Гэта значыць, што не абавязкова гаварыць хлусьню: інфармацыя можа быць і праўдзівай. Галоўнае, каб яна дапамагала фармаваць патрэбныя перакананьні».
  • «Калі спрасьціць, дык прапаганда хоча на вас паўплываць. І могуць быць два станы, у якія вас жадаюць увесьці: апатыя і мабілізацыя. Апатыя праяўляецца ў абыякавасьці, адсутнасьці яснай пазыцыі. Калі замест адказу на простае пытаньне чалавек кажа: „Я палітыкай не цікаўлюся“ — гэта прыклад дасягненьня мэты прапаганды. Сёньня гэта мае форму „Ня ўсё так адназначна“ — гэтай ідэяй можна абгрунтаваць сваё бязьдзеяньне або адсутнасьць пазыцыі».
  • «Артыкул 33 Канстытуцыі абвяшчае: „Кожнаму гарантуецца свабода думак, перакананьняў і іх свабоднае выказваньне. Ніхто ня можа быць прымушаны да выказваньня сваіх перакананьняў ці адмовы ад іх. Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, арганізацыямі ці асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца“. Але насуперак гэтаму артыкулу рэальная сытуацыя такая, што ў Сусьветным індэксе свабоды прэсы Беларусь у 2021 годзе апынулася на 158-м месцы са 180».
  • «Задача любога аўтакрата — утрыманьне ўлады. Таму і галоўная мэта прапаганды — гэта абгрунтаваньне неабходнасьці „моцнага лідэра“. Павышэньне ўзроўню жыцьця, паляпшэньне ўмоў працы — гэта сапраўды складаныя задачы ў маштабах цэлай краіны. А вайна для Лукашэнкі і Пуціна — гэта магутная крыніца страхаў, абарону ад якіх яны могуць дэманстраваць».
  • «Мы жывём у сьвеце празьмернасьці хлусьні. Сапраўды, адрозьніць праўду ад хлусьні сёньня можа быць цяжка як ніколі. Але, з другога боку, у кожнага з нас упершыню ёсьць магчымасьць хаця б паспрабаваць даведацца праўду. Галоўнае, каб было жаданьне. Жаданьне разабрацца, а не даказаць сваю праўду».

Раней супольнасьць «Честные люди» запусьціла сайт, які дапаможа гаварыць са сваякамі аб вайне Расеі супраць Украіны і ролі Беларусі ў ваенным канфлікце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG