Падчас апошняга апытаньня Chatham House 804 беларускіх гараджан запыталі пра стаўленьне да абортаў, роўнасьць паміж мужчынамі ды жанчынамі, пра дыскрымінацыю паводле сэксуальнай арыентацыі.
Эўрапейскі Зьвяз у аўторак, 26 ліпеня, абвясьціў, што працягвае на паўгода дзеяньне санкцый супраць Расеі — да 31 студзеня 2023 году.
Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, расказала, як праходзіла іх апошняя сустрэча ў турме, чаго ёй больш за ўсё не хапае, што яна думае пра «беларусаў-лавачнікаў» і чаму нельга выкупляць палітвязьняў.
Беларуская міліцыя ў тэлеграм-каналах рапартуе пра «зачыстку» райцэнтраў, блізкіх да мяжы з Украінай. «Адпрацоўка» — гэта значыць, жорсткія затрыманьні з прымяненьнем гвалту — прайшла ў Янаве, Драгічыне, Мазыры, Нароўлі і Хойніках.
Каранавірусныя абмежаваньні Літва цалкам зьняла на пачатку траўня 2022 году. З гэтага часу для ўезду на яе тэрыторыю зь Беларусі неабходная толькі актуальная віза і іншыя звычайныя для падарожжаў па краінах ЭЗ дакумэнты — даведка з банку ды мэдычная страхоўка. Цяжкасьці, аднак, застаюцца.
У Горадні працягваецца суд над «групай Аўтуховіча». Самага вядомага фігуранта справы 25 ліпеня выдалілі з судовай залі.
24 ліпеня скончыўся прыём дакумэнтаў у ВНУ на бюджэтнае навучаньне. У разгар уступнай кампаніі беларускія ВНУ падымаюць цэны на платнае навучаньне прыкладна на 10%. Паразмаўлялі з выпускнікамі-платнікамі, ці не шкадуюць яны грошай, што патрацілі на іхную адукацыю бацькі.
Грамадзянка Беларусі вымушаная была з Украіны праз Польшчу паехаць у Беларусь, каб абмяняць пашпарт у сувязі з дасягненьнем 45-гадовага ўзросту.
Бізнэсовец Дзьмітры Вус у 2010 годзе быў адным з апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах. Яго нават асудзілі на 5,5 года калёніі за ўдзел у пасьлявыбарных «беспарадках». Адседзеў крыху болей за чатыры месяцы, выйшаў па рашэньні Лукашэнкі.
Мазырскія ўлады на просьбу Тураўскай япархіі хочуць высекчы частку адзінага ў горадзе лесапарку і пабудаваць там царкву імя расейскага палкаводца Аляксандра Неўскага. Улады абвясьцілі грамадзкія слуханьні. Людзі — збор подпісаў супраць зьнішчэньня лесапарку.
Грамадзянам Літвы і Латвіі беларускія ўлады дазволілі прыяжджаць бязь візы 15 красавіка. 1 ліпеня да іх далучылі і грамадзян Польшчы. Жыхары Горадні і Берасьця расказалі Свабодзе, ці паболела пасьля гэтага замежных турыстаў у іхных гарадах.
Парамэдык палка Каліноўскага з пазыўным «Кроп» жыве ва Ўкраіне з 2019 году. У Беларусі ў яго засталіся бацькі і сябры, таму ён ня хоча раскрываць сваё імя. «Кроп» быў на баявым заданьні, трапіў пад абстрэл і быў паранены. Цяпер «Кроп» аднавіўся — і вярнуўся ў полк.
Кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак патлумачыў Свабодзе, што азначае новы статус арганізацыі, якую раней забаранілі ўлады ў Беларусі.
Агулам «Менсктранс» выставіў Алегу Грузьдзіловічу, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15, тры грамадзянскія пазовы за розныя эпізоды 2020 году— на суму 56 979 рублёў 68 капеек.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заклікала жыхароў Энэргадару, дзе знаходзіцца найбольшая ў Эўропе атамная станцыя, даваць інфармацыю аб месцах дысьлякацыі расейскіх войскаў і тэхнікі, а таксама маршруты іх перамяшчэньня.
25 ліпеня спаўняецца 75 гадоў грамадзкаму дзеячу, навукоўцу і палітыку Аляксандру Мілінкевічу. Агульнанацыянальную і міжнародную вядомасьць яму прынёс удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Але найбольш значны ўклад у гісторыю Беларусі Мілінкевіч зрабіў па-за палітыкай.
Сьцяпана Латыпава называюць «бацькам беларускай арбарыстыкі». Ён фактычна стварыў прафэсійную супольнасьць у Беларусі і ўвёў сам тэрмін. У разгар сэзону за свае грошы ён ладзіў зьлёты і навучаньне.
Падзеі 25 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
У тэлеграм-канале Historyja зьявіліся фота, зь якіх вынікае, што помнік беларускаму гісторыку, палітыку і грамадзкаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах, зноў апаганены надпісамі, піша Наша Ніва.
Загрузіць яшчэ