Першая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га» расказвае пра беспрэцэдэнтную выбарчую кампанію, падчас якой у беларусаў упершыню ўзьнікла вера ў перамогу над аўтарытарызмам, а таксама пра тое, як сілавікі спрабавалі стрымаць народны ўздым.
Экс-міністру абароны Ўкраіны Міхайлу Ежалю, які ў 2013–2015 гадах працаваў надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі, выставілі яшчэ адно абвінавачаньне ў злачынстве, учыненым у часе ягонага кіраваньня вайсковым ведамствам.
З 11 жніўня 2020 году зьняволены жыхар Гомля Мікіта Залатароў. Мікіту затрымала міліцыя, калі яму было 16 гадоў. Пасьля затрыманьня ён трапіў у рэанімацыю. Падлетка абвінавацілі ў «масавых беспарадках».
Пра гэта лідэр беларускай апазыцыі заявіла на канфэрэнцыі дэмакратычных сіл «Новая Беларусь», што праходзіць у Вільні.
Урад Украіны ўхваліў рашэньне спыніць дзеяньне міжурадавага пагадненьня зь Беларусьсю аб вытворчай і навукова-тэхнічнай каапэрацыі прадпрыемстваў і арганізацыяў абаронных галін прамысловасьці.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай 8–9 жніўня ладзіць у Вільні канфэрэнцыю, на якой маюць знайсьці адказы на пытаньні аб далейшай стратэгіі беларускай апазыцыі.
Ужо некалькі тыдняў запар расейскія войскі канцэнтруюцца на абстрэлах трох рэгіёнаў Украіны — Мікалаева і Мікалаеўскай вобласьці, памежнай зь ёю Днепрапятроўскай вобласьці, а таксама Харкава і Харкаўскай вобласьці.
Былы палітвязень Ціхан Клюкач зноў зьбіраецца ваяваць ва Ўкраіне. Цяпер ужо ў складзе палку «Пагоня». Два месяцы таму ён пачынаў быў службу ў палку Кастуся Каліноўскага, але праз канфлікт з камандаваньнем палку адтуль сышоў.
Ціматэ Суладзэ мае трубу, аўтамабіль і трох сабак, якіх падабраў на вуліцы ў Тбілісі. У размове са Свабодай ён расказаў пра сваю прафэсію.
6 жніўня 1517 году ў сталіцы Чэскага Каралеўства Празе выйшла ў сьвет першая друкаваная кніга Беларусі — Біблія ў перакладзе на старабеларускую мову Францішка Скарыны.
Чарнагорцы пакуль дзівяцца, што людзі пераяжджаюць да іх жыць на пастаянна, а не на летні сэзон, расказвае мастачка Надзея. Сабралі, што трэба ведаць тым, хто зьбіраецца пераяжджаць у Чарнагорыю.
6 жніўня стала вядома, што сьпявачку Мерыем Герасіменку арыштавалі на 15 «сутак». Інфармацыя зьявілася ў тэлеграм-канале незалежнай валянтэрскай ініцыятывы «Списки задержанных».
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікола Аўтуховіч — рэкардсмэн ня толькі па колькасьці дзён галадаваньня на знак пратэсту, ён і сядзеў даўжэй за ўсіх — ужо 9 гадоў ён за кратамі. Гэта трэцяя ягоная адседка. Расказваем пра яго.
У канцы верасьня — пачатку кастрычніка 2021 году за камэнтары ў «справе Зельцара» затрымалі каля 200 беларусаў. Большасьць дагэтуль у турме ў чаканьні суду. Што новага ў затрыманых — даведалася Свабода.
Першы беларускі ноўтбук паабяцалі сабраць яшчэ ў 2009 годзе. Глядзім, што з імпартазамяшчэньнем, пра якое ўвесь час кажуць чыноўнікі.
9 жніўня Радыё Свабода прадставіць першы эпізод падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га». Ён расказвае аб пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў.
Алег Аўчыньнікаў ужо больш за восем гадоў жыве ва Ўкраіне, якая стала для яго другім домам.
Ігар Банцэр — актывіст і музыка з Горадні. Яго затрымалі летась у кастрычніку. За гэты час ён двойчы галадаваў на знак пратэсту.
Украінская нацыянальная энэргетычная кампанія «Енергоатом» 5 жніўня заявіла, што Запароская АЭС працуе згодна з нормамі ядзернай, радыяцыйнай і экалягічнай бясьпекі.
У жнівеньскія дні 2020 году Аляксей Пацко зьдзейсьніў учынак, які перавярнуў ягонае жыцьцё. Працуючы судзьдзём, ён адмовіўся караць удзельнікаў пратэстаў. Кошт гэтага — страта працы, перасьлед усёй сям’і, пераезд ва Ўкраіну, затым — у Нямеччыну.
Загрузіць яшчэ