Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выламалі жалезныя дзьверы». Зноў затрымалі горадзенскага рок-музыку Ігара Банцэра, яму пагражае крымінальная справа


Ігар Банцэр
Ігар Банцэр

Ігар Банцэр — актывіст і музыка з Горадні. Яго затрымалі летась у кастрычніку. За гэты час ён двойчы галадаваў на знак пратэсту.

Як Свабодзе стала вядома ад родных Банцэра, яго затрымалі ўчора, 4 жніўня.
Са словаў сваякоў, жалезныя дзьверы ў горадзенскай кватэры выламалі, Ігара забралі і завезьлі ў Менск. На той момант Ігар знаходзіўся ў кватэры адзін.
«Затрымліваў ці то ГУБАЗіК, ці то КДБ», — удакладнілі сваякі.

Прычына затрыманьня невядомая.

Як паведаміў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, зараз вырашаецца пытаньне наконт завядзеньня справы паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распальваньне варожасьці) за «яго дзейнасьць у сацыяльных сетках», піша «Вясна».

Ігар Банцэр ужо адсядзеў тэрмін пасьля пратэстаў 2020 году. Яго судзілі за хуліганства, бо ён у верасьні 2020 году станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай. Яго асудзілі на паўтара гады «хіміі». Падчас суду Банцэр трымаў сухую галадоўку 16 дзён, на той момант гэта быў беларускі рэкорд.

Банцэру 42 гады, ён мае трое дзяцей. Ігар — вядомы горадзенскі актывіст і музыкант. Пасьля вызваленьня сёлета ён адмовіўся зьяжджаць зь Беларусі.
«Я настолькі люблю Беларусь, што гатовы тут сядзець у турме», — тлумачыў ён.

Перасьлед Ігара Банцэра

Ігар Банцэр, асуджаны на паўтара года «хіміі», 17 сьнежня выйшаў на волю. З 25 лістапада палітвязня 22 дні ўтрымлівалі ў карцары.

Банцара тады абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу за правядзеньне пэрформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі. 19 сакавіка ў Банцару прысудзілі 1,5 года «хіміі».

Падчас суду ён абвясціў сухую галадоўку, якую трымаў больш за два тыдні. У верасьні палітзьняволенаму зьмянілі рэжым з «хіміі» на папраўчую калёнію, але ўжо 24 лістапада 2021 году Чыгуначны суд Віцебску адмовіў ў пераводзе музыкі ў калёнію.

Высьветлілася, што судовыя дакумэнты аформілі няправільна, бо спаслаліся на артыкул 415 Крымінальнага кодэксу, які нядаўна выключылі з заканадаўства.

Ігар Банцэр на «хіміі»
Ігар Банцэр на «хіміі»

Пасьля 29 верасьня вязень месяц прасядзеў у віцебскім СІЗА, потым на некалькі дзён яго вярнулі на «хімію», адкуль накіравалі ў штрафны ізалятар гораду Гарадок на Віцебшчыне. Ён сядзеў у камэры без ацяпленьня пры той жа прыкладна тэмпэратуры, якая была на вуліцы. ШЫЗА яго пакаралі за тое, што адмовіўся пасяліцца ў камэру да чалавека зь «нізкім статусам», і таму, што ляжаў удзень на карантыне, а не сядзеў на ложку.

Перад судом Банцэр моцна прастудзіўся. На «хіміі», дзе ён знаходзіўся ў папярэднія дні, ёсьць вязьні з тэмпэратурай, кашлем, моцнай слабасьцю.

За час зьняволеньня ён двойчы галадаваў на знак пратэсту: 16 дзён бязь ежы і вады ў сакавіку, 19 дзён на халоднай вадзе ў жніўні. Ад гэтага ягонае здароўе моцна пагоршылася. Да таго ж пасьля турмы ў яго выявілі гепатыт С. Ён лічыць, што яму неабходна мэдычнае абсьледаваньне і лячэньне ў шпіталі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG