Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«КРАСАЎЦЫ». 9 жніўня — прэм’ера падкасту Свабоды пра вайну сілавікоў супраць беларусаў у 2020 годзе


9 жніўня Радыё Свабода прадставіць першы эпізод падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га». Ён расказвае аб пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў.

Ня толькі пра іхную падрыхтоўку і сам гвалт, але пра іхныя страхі і слабасьці. Пра тое, як усё выглядала знутры. Пра гэта расказваюць былыя сілавікі, чыноўнікі і тыя, хто пра ўсё вырашаў, хоць і ня думаў, што пра гэта стане вядома.

«Красаўцы». Падкаст Свабоды пра вайну сілавікоў супраць беларусаў у 2020 годзе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:53 0:00
  • Хто даваў загады? Як рыхтавалі гвалт?
  • Калі сілавікі адчувалі разгубленасьць?
  • Як яны паміж сабой абмяркоўвалі Лукашэнку і мірных пратэстоўцаў
  • Чаму сілавікі не перайшлі на бок народу?

У падкасьце гучаць галасы высокапастаўленых супрацоўнікаў МУС, шараговых міліцыянтаў, былых і дзейных супрацоўнікаў.

У «Красаўцах» шмат унікальных аўдыё 2020 году і эксклюзіўных сьведчаньняў удзельнікаў і назіральнікаў, запісаных намі адмыслова для гэтага праекту.

Слухаючы падкаст, вы нібы апыняцеся ля стэлы, у дворыку турмы на Акрэсьціна, у аўтазаку ці міліцэйскім кабінэце.

Будзеце стаяць разам нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч ля вакна вечарам 9 жніўня і глядзець на баявыя дзеяньні ля стэлы «Менск — горад-герой». Разам з былым сьледчым Андрэем Астаповічам убачыце кроў людзей на асфальце 10 жніўня. З дэмакратычнай лідэркай Сьвятланай Ціханоўскай перажывяце ноч пасьля дня галасаваньня і вымушаны ад’езд. З былым начальнікам «Валадаркі» Алегам Алкаевым паразважаеце, чаму сілавікі не падтрымалі мірную рэвалюцыю, а з былым супрацоўнікам Адміністрацыі прэзыдэнта Анатолем Котавым — чаму ўрадоўцы ня здалі Лукашэнку. З былым супрацоўнікам ГУБАЗіКу Аляксадрам Азаравым пачуеце шэпт калегаў пра тое, што выбары сфальсыфікавалі.

Дзе і як слухаць падкаст «Красаўцы»

Як падпісацца на «Красаўцаў», каб не прапусьціць ніводнага эпізоду

Наш падкаст дасяжны на ўсіх папулярных падкаст-плятформах і ня толькі. Для зручнасьці мы сабралі для вас наўпроставыя спасылкі. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў з нашым падкастам, якая адпавядае вашай прыладзе ў гэты момант.

Падкаст... Што гэта?

Падкаст — гэта аўдыёпраграма, якую можна спампаваць і слухаць у інтэрнэце. Як і радыёперадачы, падкасты часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і могуць быць прысьвечаныя канкрэтнай тэме. Але гэта нашмат зручней за радыё, бо вы можаце слухаць іх у любы час і на любой зручнай для вас прыладзе і лічбавай плятформе.

Каб карыстацца мабільнымі падкаст-сэрвісамі, неабходна ўсталяваць іх на ваш смартфон. Калі вы падпісаліся на наш падкаст, аплікацыя сама паведаміць аб зьяўленьні новага выпуску.

Усе падкасты Свабоды тут

Дзякуючы групоўцы «Кібэрпартызаны» і ініцыятыве ByPol у сеціве зьявіліся гадзіны тэлефонных размоваў міліцэйскага начальства пра задушэньне пратэстаў. Запісы гэтых размоў рабілі спэцслужбы Беларусі, але базу дадзеных з гэтымі файламі потым узламалі «Кібэрпартызаны». Экспэрты пацьвердзілі сапраўднасьць гэтых аўдыё.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG