На выніковай прэс-канфэрэнцыі назіральнікі АБСЭ адказалі на асноўнае пытаньне, ці была магчымасьць сачыць за падлікам галасоў.
Праўда, само пагадненьне яшчэ не падпісанае. Але прынцыповая згода ўсіх удзельнікаў гэтых складаных перамоваў дасягнутая.
Пра гэта заявіла ў сваім чарговым тэлезвароце да выбарцаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Сёньня ў Горадні мае адбыцца паседжаньне Эўразійскай міжурадавай рады. Плянуецца ўдзел расейскага прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева.
У Гарадзенскім гарвыканкаме выказваюць зьдзіўленьне публікацыяй на сайце школы № 22 дакумэнту пра моладзевую палітыку ў горадзе.
Беларускія ўлады далі афіцыйны дазвол украінцам з памежжа за грошы зьбіраць ягады на тэрыторыі заказьніка «Альманскія балоты», што на сумежжы Берасьцейскай і Гомельскай абласьцей.
Пакуль у сталіцы Беларусі чарговым разам абяцаюць «аддаць цэнтар горада людзям», пешаходныя вуліцы ўжо ёсьць у дзесяці гарадах. Свабода сабрала сьпіс пешаходных вуліц.
«Чаму за жыцьцё алькаголікаў змагаюцца, а наркаманаў караюць і ня лечаць?» — абураюцца маці засуджаных за наркотыкі.
Выйшлі на волю палітвязьні Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў і Мікалай Статкевіч.
Дзе вы плянуеце сёлета адпачыць і дзе марыце? З такім пытаньнем карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да гарадзенцаў.
Добра захаваныя разваліны Ніжняй царквы, пабудаванай у сярэдзіне ХІІ стагодзьдзя, цяпер адкапаныя і схаваныя ў дашчаным павільёне, каб стаць прынадай для турыстаў.
Поруч з крадзяжамі, рабункамі і незаконным абаротам наркотыкаў наўмысныя забойствы — адзін з найбольш распаўсюджаных відаў злачынстваў, за якія адбываюць пакараньні ў беларускіх папраўчых установах. Што штурхае чалавека на такі крок — забіць сабе падобнага?
Дзе пахаваюць маці Аляксандра Лукашэнкі, пакуль невядома, раней сам Лукашэнка выказваўся, што ён хоча, каб яго пахавалі на радзіме, у вёсцы Александрыя Шклоўскага раёну.
Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» падзялілася са Свабодай уражаньнямі ад сваёй паездкі ў Беларусь пасьля дзесяці гадоў забароны на ўезд.
Міхаілу Лукашэвічу зь Берасьця пагражае да 4 гадоў зьняволеньня альбо лячэньне ў псыхіятрычным шпіталі за палітычныя надпісы на ўласным плоце.
Больш за 60 расейскіх салдат з 104-га парашутна-дэсантнага палка Пскоўскай дывізіі рыхтуюцца да прыезду ў Берасьце, дзе ў красавіку мяркуюцца «сумесныя вучэньні з Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь».
Майкі, кепкі, шалікі і швэдры зь беларускай сымболікай. Гэтыя рэчы змогуць прыдацца як пад час сьвяточнага шэсьця, гэтаксама ў сяброўскай кампаніі ў бары за куфлем піва.
На якіх ідэалах і каштоўнасьцях выхоўваюць сёньняшнюю беларускую моладзь? Каго лічаць героямі маладыя беларусы — Касьцюшку ці Суворава, Каліноўскага ці Мураўёва? Якія гістарычныя падзеі і зьявы выбірае моладзь за прыклад для перайманьня?
У Беларусі найменей чатыры помнікі культурна-гістарычнай спадчыны, у якіх месьцяцца турэмныя ўстановы. Будынкі паступова разбураюцца, і ёсьць небясьпека, што некаторых ужо ня ўбачаць наступныя пакаленьні.
Нямала ўцекачоў з Данбаса знайшлі сабе працу і прытулак у беларускіх вёсках, дзе гавораць па-беларуску і дзе дзеці ў школах вучацца на беларускай мове.
Загрузіць яшчэ