Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пскоўскія дэсантнікі прыедуць на вучэньні ў Берасьце


Больш за 60 расейскіх салдат з 104-га парашутна-дэсантнага палка Пскоўскай дывізіі рыхтуюцца да прыезду ў Берасьце, дзе ў красавіку мяркуюцца «сумесныя вучэньні з Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь».

Пра гэта паведамляе расейскі сайт «военное.рф».

Паведамляецца, што падчас вучэньняў асноўнай задачай стане «выяўленьне і блякаваньне незаконных бандфармаваньняў з наступным выцясьненьнем умоўнага праціўніка за межы дзяржаўнай мяжы».

Вучэньні пройдуць у тры этапы — дэсантаваньне з парашутам, дэсантаваньне пасьля прызямленьня і баявыя стрэльбы сумесна з беларускай тактычнай групай.

Мяркуецца, што візыт расейскіх вайскоўцаў у Беларусь будзе доўжыцца 10 дзён. Акрамя баявой падрыхтоўкі, расейцы плянуюць наведаць Берасьцейскую крэпасьць і шэраг розных мерапрыемстваў.

Украінскія ўлады заяўлялі пра ўдзел расейскіх дэсантнікаў з Пскова ў баявых дзеяньнях на баку сэпаратыстаў у Данбасе і прад’яўлялі доказы, у тым ліку іх дакумэнты і зброю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG