Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачаліся вайсковыя вучэньні


На поўдні Расеі пачаліся маштабныя вучэньні войскаў супрацьпаветранай абароны, якія завершацца 10 красавіка.

Як паведамляе расейскае міністэрства абароны, у іх бяруць удзел больш за 2 тысячы вайскоўцаў і 500 адзінак ўзбраеньня. Вучэньні праходзяць на 12 палігонах, якія разьмешчаныя ў Паўднёвай, Паўночнакаўкаскай і так званай Крымскай фэдэральнай акругах. Вучэньні закрануць таксама расейскія вайсковыя базы ў Армэніі, Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Падчас вучэньняў будуць прымяняцца зэнітна-ракетныя комплексы «Ігла», «Тунгуска», артылерыйскія комплексы «Шылка» і зэнітныя ракетныя сыстэмы С-300, «Страла-10», «Тор» і «Аса».

Зь вясны мінулага году армія Расеі правяла некалькі маштабных манэўраў. У красавіку ля межаў з Украінай вучэньні правялі злучэньні Паўднёвай і Заходняй ваенных акругаў. У канцы чэрвеня прэзыдэнт Уладзімер Пуцін абвясьціў раптоўную праверку войскаў Цэнтральнага ваеннага акругі. Тады да манэўраў былі прыцягнутыя больш за 65 тысяч вайскоўцаў. У верасьні адбыліся вучэньні «Усход-2014», у якіх удзельнічалі больш за 150 тысяч вайскоўцаў і каля васьмі тысяч адзінак баявой тэхнікі. У лютым 2015 ў анэксаваным Расеяй Крыме прайшлі манэўры расейскіх вайскоўцаў у складзе брыгады берагавой аховы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG