Крыху больш за дзесяць гадоў таму жыхары вёскі Хільчыцы Жыткавіцкага раёну збунтаваліся cупраць свайго збанкрутаванага калгасу «Шлях да камунізму» і ўсе гуртам перайшлі да свайго земляка, мясцовага фэрмэра Міхаіла Шруба.
Замест чарговых заняткаў, якія павінны былі пачаць новы сэзон курсаў «Мова ці кава», 15 кастрычніка адбылася прэсавая канфэрэнцыя.
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказала паэтка, вядучая курсаў «Мова ці кава» Валярына Кустава.
Нацыянальная Рада тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны прызнала тэлеканал «Беларусь 24» неадпаведным патрабаваньням Эўрапейскай канвэнцыі пра транспамежнае тэлебачаньне.
Праваабаронцы лічаць, што практыка масавых адвольных прэвэнтыўных затрыманьняў грамадзкіх і палітычных актывістаў будзе шырока выкарыстоўвацца падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году.
Ці зьмянілася сытуацыя ў Беларусі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў рэгіёне і якой павінна быць палітыка Захаду адносна Беларусі ў сёньняшніх умовах? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць сёньня ў Вільні прадстаўнікі Паўночнай Рады і палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Беларусі.
Вядоўцы папулярных заняткаў беларускай мовы «Мова ці кава» лічаць, што ня змогуць дамовіцца аб далейшай супрацы з заснавальніцай курсаў Кацярынай Кібальчыч і ўжо рыхтуюць для сваіх слухачоў альтэрнатыву.
Старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк пракамэнтаваў Радыё Свабода інцыдэнт з канфіскацыяй ягоных кніг на беларуска-польскай мяжы, якія цяпер будуць правераць на экстрэмізм.
Незвычайны посьпех атрымаў беларуска-швэдзкі фільм пра бяздомнага мастака з Гомеля. Але на лёс мастака гэта не паўплывала.
Кіраўнік Беларусі прызначыў Леаніда Анфімава старшынёй Камітэту дзяржкантролю Беларусі, паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.
Украіне складана заставацца ў СНД, калі ўлічыць, што гэтая арганізацыя не асудзіла расейскую агрэсію, але выхад з СНД усё роўна ня будзе мець сур’ёзных наступстваў.
«Вы дашліце нам афіцыйны запыт, і мы вам адкажам. Вы ж ведаеце, чым займаецца Свабодны прафсаюз... Мы ягоныя дзеяньні не камэнтуем», — так адказаў намесьнік генэральнага дырэктара па кадрах і ідэалягічнай працы «Шкловалакна» Аляксандар Коршыкаў.
Алесь Краўцэвіч запрашае ў падарожжа ў сівыя вякі, калі пачало будавацца Вялікае княства Літоўскае.
Ад 13 кастрычніка ў Гомелі ладзіцца масавая акцыя «Тыдзень без абортаў». Ва ўсіх мэдычных установах лекары цягам тыдня ня будуць перапыняць цяжарнасьць. Ці палепшаць падобныя акцыі дэмаграфічную сытуацыю ў рэгіёне і краіне?
Нацыянальны банк Украіны выпусьціў манэту ў гонар 500-годзьдзя бітвы пад Воршай, у якой войска Расейскай дзяржавы пацярпела паразу ад Вялікага Княства Літоўскага.
13 кастрычніка з нагоды Эўрапейскага і Ўсясьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня прадстаўнікі Эўрапейскага зьвязу ў Менску зноў заклікалі беларускія ўлады ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці кроку да яго канчатковай адмены.
«Нішто на сьвеце ня можа апраўдаць дзяржаву, якая наўмысна ды бязьлітасна пазбаўляе чалавека жыцьця, у такім выпадку саму дзяржаву можна лічыць забойцам»
У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.
Супрацоўніца Крычаўскага райвыканкаму Марына Максімава вінаваціць незалежную газэту «Вольны горад» у зьнявазе гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
У Беларусі інвалідаў па зроку — каля сямідзесяці тысяч. Зь іх першай і другой групы — 20 тысяч. Як і чым жывуць такія людзі ў Магілёве? Што іх клапоціць і хвалюе?
Загрузіць яшчэ