Свабода даведалася пра цяперашні стан справаў Аляксандра Фядуты, Юрася Зянковіча і Рыгора Кастусёва
Ня толькі людзі з волі падтрымліваюць вязьняў. Здараецца, што і з турмы прыходзяць лісты, якія натхняюць людзей па другі бок кратаў. Свабода працягвае публікаваць цытаты зьняволеных людзей.
Яўгена Макарэвіча, які кіраваў маладачанскай школай №5, звольнілі 1 красавіка. Заяву ён напісаў у ноч пасьля выбараў у кабінэце начальства ў выканкаме.
Жыхарка Гомля Анастасія Перавошчыкава з канца студзеня, за выняткам некалькіх дзён на волі, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
У Менску прайшоў чарговы 11-ты зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Гэта добраахвотнае недзяржаўнае аб’яднаньне тых, хто займаецца журналістыкай ці садзейнічае яе разьвіцьцю. Арганізацыя дзейнічае ад 1995 году.
Пачынаючы са жніўня, у Беларусі завялі звыш 3 тысяч крымінальных спраў за пратэсты. Глядзім, а колькі за такі ж час вырабілі стратэгічнай для Беларусі прадукцыі.
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні законаў аб адвакацкай дзейнасьці». Сярод іншага дакумэнтам прапануецца скасаваць дзейнасьць адвакатаў у складзе адвакацкіх бюро і індывідуальна.
Хтосьці пайшоў на павышэньне альбо атрымаў 400 рублёў прэміі. А хтосьці застаецца на сваіх ранейшых пасадах.
Фігурантам «пінскай справы», шматдзетнай маці Алене Маўшук і яе мужу Сяргею, пагражае да 6,5 года калёніі за ўдзел у «масавых беспарадках». Іхную пяцігадовую дачку зьмясьцілі ў прытулак, хоць прысуд у справе яшчэ не агучаны.
Мянчанка Марына Краснабаева — адна з жанчын, супраць якіх пачалі справу па 369-м артыкуле Крымінальнага кодэксу за камэнтары ў фэйсбуку. Ім інкрымінуюць зьнявагу супрацоўніка міліцыі з Магілёва.
У Цэнтральным раённым судзе Менску пачаўся працэс над Мікітам Прысталенкам, які ў лютым сарваў у цэнтры Менску два дзяржаўныя сьцягі.
У Менску жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі выйшлі на шпацыр.
У Чыгуначным судзе Гомля працягваецца суд над Юрыем Уласавым, Тацянай Канеўскай, Дзьмітрыем Івашковым і Аляксандрам Шабаліным. Іх вінавацяць у «масавых беспарадках» і плянах «захопу адміністрацыйных будынкаў».
Надзея расказала Свабодзе, як зрабіла той самы здымак, як працавала на пратэстах і што вельмі хоча сфатаграфаваць у будучыні.
У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся працэс над Аляксеем Санчуком, якога затрымалі 4 лістапада ў гаражы на вуліцы Ціміразева на рэпэтыцыі ўдарнікаў.
Тэрмін забароны на ўезд у краіну — 10 гадоў.
14 красавіка шэсьце пратэсту адбылося ў Цэнтральным раёне сталіцы.
У судзе Маскоўскага раёну 15 красавіка пачаўся працэс над Аляксеем Санчуком, якога затрымалі ў лістападзе разам з камандай бубначоў «Патрабуем разысьціся». Кагосьці з музыкаў тады аштрафавалі, хтосьці адбыў «суткі», а на Санчука, які проста прысутнічаў на рэпэтыцыі, завялі крымінальную справу.
У Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект «Аб зьменах законаў па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці». Восем былых і дзейных адвакатаў шчыра расказваюць пра ціск на адвакацкую супольнасьць, асаблівасьці працы з «палітычнымі кліентамі» і новы законапраект, які паставіць крыж на незалежных адвакатах.
Загрузіць яшчэ