Звольнілі начальніка Цэнтральнага РАУС Гомля Аляксандра Штрапава. Па інфармацыі, якой дзяліліся раней затрыманыя, у актыўны пэрыяд пратэстаў ён асабіста біў жыхароў Гомля.
Год таму каля ста працаўнікоў «Беларуськалію» былі ў страйку з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў і вызваленьня палітвязьняў. Да канца 2020 году, праз далучэньне працаўнікоў іншых прадпрыемстваў гораду, колькасьць страйкоўцаў павялічылася да 130 чалавек.
Для тых, хто будзе на сустрэчы з Лукашэнкам, шыюць новыя робы.
Падзеі 23 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Сяброўка жыхара «Плошчы Перамен» Сьцяпана Латыпава, якога асудзілі на 8,5 года зьняволеньня, расказала, як ён жыве перад пераводам у калёнію.
«Мы ўжо прапанавалі адрасныя захады, каб адмяніць спрошчаны візавы рэжым для рэжыму і яго давераных асобаў».
Параўноўваем, як змагаюцца з каранавірусам у Беларусі і суседніх краінах, а таксама ў Кітаі, адкуль пайшла хваля каранавірусу.
Мэдыкі, якія штодня сутыкаюцца з ахвярамі пандэміі, на ўмовах ананімнасьці камэнтуюць адмену масачнага рэжыму ў Беларусі. Некаторыя ня могуць стрымаць эмоцый і выказваюцца вельмі рэзка.
У пашпарце яму паставілі забарону на ўезд ва Ўкраіну да 2024 году.
Заняткі для групы, якая налічвае каля 20 чалавек, праводзяць валянтэры зь Беларусі і Ўкраіны.
22 кастрычніка Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў скаргу 30-гадовага Дзьмітрыя Заломскага, інваліда па слыху, на рашэньне суду Чыгуначнага раёну Гомля. За камэнтары ў закрытым telegram-чаце Дзьмітрыя пакаралі пазбаўленьнем волі на 2 гады. Абласны суд пакінуў рашэньне раённага ў сіле.
Сёлета катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту адзначае 65-гадовы юбілей. З нагоды гэтай даты загадчык катэдры, беларусіст і навуковец Радослаў Калета ў інтэрвію Свабодзе расказаў, як і навошта беларускую мову дасьледуюць і палякі, і беларусы.
Сілавыя і карныя органы Беларусі не спыняюць перасьлед грамадзян за іх пазыцыю. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій
Як стала вядома Свабодзе, маці Сяргея Ціханоўскага атрымала 20 кастрычніка ліст ад сына з турмы, у якім ён піша пра адхіленьне ягонай адвакаткі Натальлі Мацкевіч, што пазбаўляе яго магчымасьці абараняцца ў судзе. Ліст быў напісаны 13 кастрычніка.
21 кастрычніка ў Ленінскім судзе Берасьця пакаралі яшчэ 2 чалавек за ўдзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу) у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году ў Пінску.
Аляксандар Лукашэнка ня мог самастойна арганізаваць цяперашні мігранцкі крызіс. Пра гэта заявіў віцэ-міністар замежных спраў Літвы Арналдас Пранцкявічус, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра магчымую ролю Расеі.
Дзьмітры Фурманаў, які першым з асуджаных па «справе Ціханоўскага» выйшаў на волю, даў першае інтэрвію на свабодзе. Ён расказаў пра галюцынацыі ад холаду, самы радасны падарунак на Раство і аднаўленьне барады.
На плятформе можна паўдзельнічаць у абмеркаваньні патрэбных Беларусі рэформаў і самому прапанаваць іх. Як гэта працуе і на што разьлічваюць стваральнікі?
У магілёўскай турме не дазволілі перадаць мэдычны прэпарат грамадзянцы Швайцарыі, палітзьняволенай Натальлі Хершэ, у якой пачалі інтэнсіўна выпадаць валасы.
Дзьмітры Фурманаў выйшаў з калёніі «Віцьба» 21 кастрычніка. Рэальна ён быў за кратамі меней за два гады, але паколькі 1 дзень у СІЗА да прысуду залічваецца як 1,5 дня ў калёніі, то ён цалкам адбыў пакараньне, накладзенае на яго судом.
Загрузіць яшчэ