Падзеі 17 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
16 ліпеня 2020 году ініцыятыўныя групы па вылучэньні трох альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты — Віктара Бабарыкі, Валера Цапкалы і Сьвятланы Ціханоўскай — правялі перамовы і вырашылі абʼяднацца.
Сьмерць дачкі Ірыны Дзьмітрыевай, маленькай Лізы, у Віньніцы шакавала ўвесь сьвет. Доўга не было вядома пра стан самой Ірыны. Сёньня яна ўпершыню пасьля абстрэлу паразмаўляла з журналістамі.
У Магадане на ўнутранай тэрыторыі адміністрацыйнага будынка Упраўленьня ФСБ Расеі адкрылі помнік «Супрацоўнікам органаў бясьпекі тэрыторыі». Пра гэта паведаміў губэрнатар Сяргей Носаў.
«Нацыянальны аэрапорт „Менск“ можна было б назваць у гонар першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча», — такую прапанову зрабіў Аляксандр Мілінкевіч у адказ на пытаньне Мікіты Мелказёрава падчас інтэрвію каналу «Жыцьцё — маліна».
Кангрэс дэпутатаў Гішпаніі ўхваліў новы закон аб гістарычнай памяці. У дакумэнце рэжым былога дыктатара генэрала Франсіска Франка аб’яўлены незаконным, а гішпанскі ўрад абавязаны садзейнічаць у пошуках ахвяр франкізму.
Вайскоўца з Буратыі Ілью Камінскага пасьля адмовы ваяваць ва Ўкраіне маглі адправіць у СІЗА-1 у Луганску. Зварот яго маці Аксаны Плюсьнінай апублікавала кіраўніца фонду «Свабодная Буратыя» Аляксандра Гармажапава.
ЗША не перастануць актыўна прысутнічаць на Блізкім Усходзе, каб не дапусьціць дамінаваньня ў рэгіёне Расеі, Кітая ці Ірана. Аб гэтым заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас выступу на саміце лідэраў Пэрсідзкай затокі ў Саудаўскай Арабіі, піша The Washington Post.
14 ліпеня шматдзетным бацькам Зьмітру і Насьце Дашкевічам прысудзілі 1,5 года калёніі і 3 гады «хатняй хіміі» адпаведна.
Расейская дэлегацыя як мінімум двойчы за апошні месяц наведвала аэрадром Ірана, каб вывучыць баявыя бесьпілётнікі. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джэйка Салівана.
Два псыхолягі ананімна патлумачылі Свабодзе, што адбываецца зь людзьмі, якія выходзяць з турмы, і як блізкім дапамагчы ім адаптавацца да «нармальнага» жыцьця.
Кампанія «АвтоМАЗ-Україна», актывы і маёмасьць якой арыштавалі ва Ўкраіне ў траўні паводле падазрэньня ў «фінансаваньні расейскай агрэсіі», праз суд дабілася скасаваньня арышту на свае рахункі ў двух украінскіх банках — «Альфа-Банк» і «Приватбанк».
За раскладзены на чыгуначных рэйках агонь беларускаму дальнабойніку пагражае 15 гадоў турмы.
Пасьля абвяшчэньня ў двух раёнах Берасьцкай вобласьці, якія мяжуюць з Украінай, пра рух вайсковай тэхнікі, зьявілася інфармацыя пра масавы перасьлед у рэгіёне актывістаў і тых, каго раней прыцягвалі да адказнасьці ў палітычных справах.
Пра гандбольны клюб «Віцязь», прэстыжную працу ў Эўрапейскай фэдэрацыі гандболу і тое, чаму не чакаў ад 2020 году нічога асаблівага.
Падзеі 15 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Вайна Расеі супраць Украіны прывяла да пераасэнсаваньня палітыкі бясьпекі ў грамадзянаў Швэйцарыі — паведамляе DW
Прэм’ер-міністар Італіі Марыё Драгі заявіў, што падае ў адстаўку.
Два дні таму ўпершыню за 20 гадоў курсы эўра і даляра зраўняліся. Учора амэрыканская валюта ненадоўга паднялася вышэй за эўрапейскую. Сёньня зьніжэньне курсу эўра працягнулася на фоне пагаршэньня эканамічных пэрспэктыў эўразоны
Загрузіць яшчэ