Synevo — самая буйная дыягнастычная сетка Беларусі. Разьбіраемся, як сыход швэдзкіх уладальнікаў паўплывае на яе і што будзе далей.
Паразмаўлялі з стваральніцай і арганізатаркамі фэстывалю дакумэнтальных фільмаў пра тое, як украінцы ўспрымаюць беларускую тэматыку падчас вайны і чаму расказваць пра Беларусь важна менавіта цяпер.
Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю «застаецца кантраляванай», але ўкраінскія вайскоўцы «гатовыя да любога разьвіцьця падзей», заявіў прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Андрэй Дземчанка ў эфіры нацыянальнага тэлемаратону.
10 лістапада Гомельскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы супраць Крысьціны Чаранковай. Яе затрымалі 23 сакавіка за допісы ў instagram. Крысьціна — сьпявачка (гурт VIKT(A)R xOi), удзельніца антыфашысцкага руху. Свабода даведалася падрабязнасьці.
Свабода даведалася, што адбываецца з традыцыйнымі для Беларусі апазыцыйнымі партыямі і рухамі, многія зь якіх засталіся ў ценю агульнанацыянальных пратэстаў 2020 года і маштабных рэпрэсіяў, якія пасьледавалі за імі.
Зьнішчэньне крытычнай інфраструктуры Ўкраіны паказала, што блэкаўт, пра які пісалі фантасты, цалкам магчымы ў рэальнасьці. Як падрыхтавацца да працяглага браку электраэнэргіі?
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША выказаў думку, што кіраўнік расейскага МЗС рызыкуе апынуцца ў ізаляцыі на плянаваным саміце лідэраў краін «Вялікай дваццаткі»
ЗША скасавалі статус расейскай эканомікі як рынкавы. Пра гэта паведаміла міністэрства гандлю Злучаных Штатаў. Цяпер амэрыканскія фінансавыя інстытуцыі будуць разглядаць Расею як краіну зь нярынкавай мадэльлю эканомікі.
Жыхар Чачэрску Юры Кавалёў трапіў у калёнію за «абразу прэзыдэнта». Пасьля таго як ён адбыў тэрмін пакараньня, Юрыя зноў судзілі і прызначылі прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Знаёмы Кавалёва расказаў Свабодзе пра ўмовы, у якіх таго трымаюць у псыхіятрычным шпіталі.
Актывы кампаніі ўжо арыштавалі. Папярэдняе слуханьне справы аб банкруцтве прызначанае на 21 сьнежня.
У канцы верасьня 2021 году па Беларусі прайшоў шэраг затрыманьняў удзельнікаў «Рабочага руху». Іх абвінавацілі ў «экстрэмізьме» і «здрадзе дзяржаве». Цяпер дзесяць удзельнікаў плятформы судзяць у Гомельскім абласным судзе. Свабода даведалася падрабязнасьці абвінавачаньня.
Паразмаўлялі з мэнэджаркай Women in Tech Ганнай Самарскай пра тое, як праект дапамагае беларускім жанчынам увайсьці ў ІТ, а таксама спыталі ўдзельніц, што ім падабаецца ў праекце і чаму яны абралі такі шлях.
У мінулыя «доўгія» выходныя на выездах зь Беларусі ў Літву і Польшчу легкавікі стаялі ў чарзе ад 6 да 24 гадзін. У буднія дні рэйсавыя аўтобусы па-ранейшаму спазьняюцца і ў Польшчу, і назад, у Беларусь, прынамсі на 2–3 гадзіны. Разьбіраліся, чаму.
Выведка Вялікай Брытаніі лічыць, што адвод войскаў з Херсону не дазволіць Расеі рэалізаваць яе стратэгію на поўдні Ўкраіны.
Расейцы выкралі ва ўкраінцаў ня менш як 58 тон рэчаў. У адной з пасылак былі шліфавальная машынка Vega V6-1050, бэнзапіла Stihl, параачышчальнік Karcher, ноўтбук Lenovo, блендэр Bosch, набор рондляў, каўнік, шэсьць вудаў і два сьпінінгі.
На вайну ва Ўкраіну «Туз» прыехаў яшчэ ў сакавіку. Ён прымаў удзел у баявых дзеяньнях на поўдні Ўкраіны ў складзе беларускага батальёну «Тэрор». Цяпер хлопец звольніўся са службы. Пра вайну і пра выбары 2020 году «Туз» пагадзіўся паразмаўляць са Свабодай.
Кіраўнік украінскага Бюро эканамічнай бясьпекі Вадзім Мельнік заявіў, што арыштаваныя на пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны беларускія і расейскія вагоны перададзеныя Ўкраінскай чыгунцы для выкарыстаньня.
Дзьве сыстэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS ужо знаходзяцца ва Ўкраіне, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны ЗША Патрык Райдэр.
Урад Казахстану падрыхтаваў праект закону, паводле якога няведаньне казахскай мовы, гісторыі і асноў нацыянальнага заканадаўства стане дадатковай падставай для адмовы ў атрыманьні або аднаўленьні грамадзянства краіны.
Тыдзень таму завяршылася абвешчанае ўладамі «грамадзкае абмеркаваньне» праекта закона «Аб зьмене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» ад 11 лютага 2000 года.
Загрузіць яшчэ