Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пакаралі сьмерцю былога намесьніка міністра абароны краіны


Алі-Рэза Акбары
Алі-Рэза Акбары

У Іране пакаралі сьмерцю былога намесьніка міністра абароны краіны Алі-Рэза Акбары, якога абвінавацілі ў шпіянажы на карысьць Вялікабрытаніі. У яго было падвойнае грамадзянства Вялікабрытаніі і Ірана.

Акбары быў павешаны, паведамляе ВВС са спасылкай на іранскія дзяржаўныя СМІ. Раней Вярхоўны суд Ірана адхіліў ягоную апэляцыю, пакінуўшы ў сіле першапачатковы сьмяротны прысуд.

Былога чыноўніка арыштавалі ў 2019 годзе і абвінавацілі ў шпіянажы на карысьць брытанскай разьведкі MI6, за што ён нібыта атрымаў больш за два мільёны даляраў у розных валютах. У аўдыёзапісе, які апынуўся ў распараджэньні Пэрсыдзкай службы ВВС, Акбары сказаў, што прызнаўся ў злачынствах, якіх не зьдзяйсьняў, пасьля катаваньняў.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Рышы Сунак назваў пакараньне Акбары «бессардэчным і баязьлівым актам, учыненым барбарскім рэжымам». Раней у пятніцу міністар замежных спраў краіны Джэймс Клевэрлі заклікаў да неадкладнага вызваленьня Акбары і назваў сьмяротны прысуд палітычна матываваным.

У адказ на пакараньне сьмерцю Акбары Лёндан увёў санкцыі ў дачыненьні да генэральнага пракурора Ірана Махамада Джафара Мантазэры. Францускія ўлады таксама асудзілі пакараньне, у сувязі з гэтым у МЗС быў выкліканы іранскі пасол у Парыжы.

Міністэрства замежных спраў Ірана, у сваю чаргу, выклікала пасла Вялікабрытаніі ў сувязі з «умяшаньнем Лёндана ў сфэру нацыянальнай бясьпекі Ірана».

Акбары займаў пасаду намесьніка міністра абароны пры прэзыдэнце Махамадзе Хатамі, які ўзначальваў краіну ў 1997-2005 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG