Былы палітвязень Віктар Пархімчык, як і Вітольд Ашурак, адбываў пакараньне ў Шклове. Ён падзяліўся са Свабодай інфармацыяй, якую здолеў здабыць у калёніі пра сьмерць палітвязьня.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава заявіла, што з асартымэнтам тавараў у беларускіх крамах усё добра. Людзі сьведчаць адваротнае.
Рэпартаж Свабоды з пасёлку Макараў Кіеўскай вобласьці, дзе адмыслоўцы пачалі фіксаваць экалягічныя злачынствы расейскага войска, якое прыйшло сюды зь Беларусі ў лютым і цяпер працягвае абстрэлы, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі.
Пасьля закрыцьця сотняў грамадзкіх арганізацыяў і рэпрэсіяў супраць сяброў апазыцыйных палітычных партыяў улады бяруцца за зьмены ў законах, якія рэгулююць іх працу.
Закрытыя сацыялягічныя апытаньні, праведзеныя ў пачатку лістапада на замову адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, выявілі стомленасьць расейцаў ад вайны, паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы, блізкія да Крамля.
У выніку землятрусу магнітудай 5,6 бала паводле шкалы Рыхтэра, эпіцэнтрам якога стаў горад Чыанджур у інданэзійскай правінцыі Заходняя Ява, загінулі 268 чалавек, паведамляе агенцтва Associated Press.
Судовая ўлада Ірану паведамляе, што больш за 2400 чалавек асудзілі за злачынствы, зьвязаныя зь беспарадкамі, выкліканымі сьмерцю маладой жанчыны Махсы Аміні ў пастарунку паліцыі ў верасьні.
У размове са Свабодай Вольга Цесакова расказала аб прычынах ад’езду і камунікацыі з калегамі пасьля жніўня 2020 году.
ЗША дадуць Украіне 4,5 млрд даляраў у якасьці дадатковай простай бюджэтнай падтрымкі.
Нямеччына павінна быць гатовая да эскаляцыі вайны Расеі супраць Украіны, заявіў канцлер Оляф Шольц, выступаючы на канфэрэнцыі ў Бэрліне, арганізаванай газэтай Süddeutsche Zeitung, перадае Sky News.
Беларуская супольнасьць Коўна абвесьціла збор сродкаў на аднаўленьне пахаваньня Кляўдуша Дуж-Душэўскага. Зьбіраюцца ўсталяваць новую табліцу з надпісам па-беларуску, мачты для бела-чырвона-белага сьцяга і «Пагоні», адрэстаўраваць надмагільныя пліты.
Тэатральная група «Купалаўцы» пакажа прэм’еру трох спэктакляў беларускіх аўтараў і рэжысэраў у тэатры «Рампэ» ў нямецкім Штутгарце, а таксама ў фармаце жывога стрыму на YouTube-канале «Купалаўцы».
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан зьявіўся на публіцы падчас таварыскага матчу ў Будапэшце паміж зборнымі Вугоршчыны і Грэцыі ў шаліку з выявай мапы Вугоршчыны ў межах 1920 году.
У Гомельскім абласным судзе праходзіць працэс у крымінальнай справе «Рабочага руху». Цяпер агучваюць матэрыялы крымінальнай справы. Што адбываецца падчас працэсу, даведаецеся ў матэрыяле Свабоды.
Самы папулярны від заробку — на «перакідах», аднак людзі возяць і людзей або іхныя рэчы за грошы, зьліваюць дызэль палякам, а таксама зарабляюць на роварным таксі.
За студзень-красавік чысты адток спэцыялістаў з ІТ-кампаніяў склаў 2,7 тысячы чалавек.
У краінах Эўразьвязу гэта амаль немагчыма зрабіць без легалізацыі. Да таго ж неабходна атрымаць даведку ЗАГСу, што на радзіме чалавек ня быў у шлюбе, а ў амбасаду многія беларусы ня могуць зьвярнуцца.
«Ленінапад», знос помнікаў Леніну і ўсяго, што было зьвязана з савецкай мінуўшчынай, адбыўся пасьля Рэвалюцыі годнасьці 2014 году.
Беларус Пятро Маркелаў, які цяпер жыве ў Чэхіі, правёў акцыю ў мэблевай краме IKEA. Пасек дзьве тумбачкі сякерай, абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясьціў, што робіць гэта, бо пратэстуе супраць супрацоўніцтва швэдаў з уладамі Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прынесьлі зьнічы памяці да мэмарыялу ў гонар загінулых у часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2013-2014 гадоў, якая пачалася ва Ўкраіне пасьля таго, як тагачасны ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч і ягоны ўрад адмовіліся ад эўрапейскай інтэграцыі.
Загрузіць яшчэ