Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Візыт рыхтаваўся ў таямніцы і стаў нечаканасьцю для байцоў». Намесьнік камандзіра палку Каліноўскага — пра Зянона Пазьняка ў Бахмуце


Зьлева направа: Дзьмітры Шчыгельскі, Зянон Пазьняк, Павал Вусаў, Вадзім Кабанчук. 30 студзеня 2022
Зьлева направа: Дзьмітры Шчыгельскі, Зянон Пазьняк, Павал Вусаў, Вадзім Кабанчук. 30 студзеня 2022

Полк імя Кастуся Каліноўскага разьмясьціў у сацыяльных сетках здымкі Зянона Пазьняка з Бахмуту. У ваколіцах гэтага ўкраінскага гораду цяпер ідуць жорсткія баі.

Пра мэты візыту Зянона Пазьняка ў Бахмут Свабодзе расказаў намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук.

Ён кажа, што ініцыятарам візыту ў Бахмут, на пазыцыі беларускіх байцоў быў Зянон Пазьняк. «Ідэя была ягоная. Мы прыкінулі, што яе можна рэалізаваць. Там баявыя дзеяньні не спыняюцца ўвесь час. Мы паказалі побыт хлопцаў, як яно выглядае ўсё ў рэальнасьці. Зянон Станіслававіч сказаў, што паездка для яго была натхняльная, ён ажно памаладзеў», — кажа Вадзім Кабанчук.

Намесьнік камандзіра дадаў, што з кіраўніцтвам ПКК і байцамі як у Кіеве, так і ў Бахмуце палітык абмяркоўваў «вайскова-палітычную сытуацыю, стратэгічныя мэты, якія стаяць перад нацыянальна-вызвольным рухам, да якога адносіцца і наш полк».

«Візыт рыхтаваўся ў таямніцы, таму для нашых байцоў там, у Бахмуце быў нечаканасьцю. Ня ўсе нашы хлопцы і дзяўчаты прыхільнікі Пазьняка. Але ён цікавы многім, бо стаяў ля вытокаў аднаўленьня нашай незалежнасьці, ён цікавы суразмоўца. Для маладых байцоў гэта было як дакрануцца да гісторыі. Пытаньні да яго былі абсалютна розныя, і ён шчыра і адкрыта адказваў на іх», — зазначыў Вадзім Кабанчук.

Разам зь Зянонам Пазьняком на сустрэчы з байцамі ў Бахмуце былі Павал Вусаў і Дзьмітры Шчыгельскі. «Яны, як і Зянон Станіслававіч, прадстаўляюць рух „Вольная Беларусь“. Яшчэ да візыту ў Кіеў і Бахмут яны дапамаглі нам транспартам — мікрааўтобусам і дронамі. Цяпер мы абмяркоўвалі магчымасьць навучаньня хлопцаў — падрыхтоўкі эліты, кіраўнічай і вайсковай, для новай Беларусі, якая будзе пасьля Лукашэнкі», — дадаў намесьнік камандзіра палку Каліноўскага.

Раней Зянон Пазьняк наведаў Львоў і Кіеў. 26 студзеня ў Кіеве ён удзельнічаў у Маршы памяці беларуса Міхася Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане ў 2014 годзе. Таксама палітык правёў сустрэчу з кіраўніцтвам і байцамі палку імя Кастуся Каліноўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG