Беларускія праваабаронцы прэзэнтавалі справаздачу пра становішча з правамі чалавека ў краіне. Справаздачу мае разгледзець Рада па правах чалавека ААН. Удзел у падрыхтоўцы дакумэнту бралі праваабарончая арганізацыя «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Асамблея няўрадавых арганізацый і іншыя структуры. Справаздача будзе выкарыстаная для працэдуры ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН па Беларусі, які прызначаны на 12 траўня 2010 году.