4 лютага — Міжнародны дзень барацьбы з ракавымі захворваньнямі. З 2005 году яго правядзеньне арганізоўвае Міжнародны супрацьракавы зьвяз. У Беларусі ўвагу грамадзкасьці да праблемы ракавых захворваньняў прыцягвае грамадзкая арганізацыя “У промнях надзеі”. Адной з заснавальніц гэтай арганізацыі была Ірына Казуліна.
Актывіст руху “За Свабоду” у Клецку Сяргей Панамароў усталяваў на даху свайго дома 2-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг.
У сядзібе Таварыства беларускай мовы адкрылася выстава, прысьвечаная 172-годзьдзю нараджэньня нацыянальнага героя Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага, а таксама 145-м угодкам вызвольнага паўстаньня 1863 — 1864 гадоў. Імпрэзу пад назвай «За нашу і вашу свабоду» арганізавала суполка мастакоў «Пагоня».
Праваабаронцы з грамадзкіх арганізацыяў “Вясна” і “Беларускі Хэльсынскі камітэт” абвясьцілі пра пачатак кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Праваабаронцы з грамадзкіх арганізацыяў “Вясна” і “Беларускі Хэльсынскі камітэт” заяўляюць, што фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісій прайшло з парушэньнямі дзейнага выбарчага заканадаўства.
Ад сёньняшняга дня праваабарончыя арганізацыі “Вясна” і Беларускі Хэльсынскі камітэт пачынаюць маніторынг выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы.
Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў, падпісаньне нафтавых пагадненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй, а таксама іншыя тэмы — у сёньняшніх тэлефанаваньнях на “Свабоду”.
Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў, вынікі перапісу насельніцтва краіны, ацэнка дейнасьці уладаў Беларусі, а таксама іншыя тэмы — у сёньняшніх тэлефанаваньнях на “Свабоду”.
Сёньня ў сядзібе Партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя дыску “Бардаўскі хрысьціянскі хіт”. Першапачаткова плянавалася, што імпрэза пройдзе ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены.
Нафтавае супрацьстаяньне паміж Беларусьсю і Расеяй, перасьлед настаўнікаў — сяброў палітычных партый, а таксама іншыя тэмы — у сёньняшніх тэлефанаваньнях на “Свабоду”.
Арганізатары праекту «Беларускі Хрысціянскі хіт» заяўляюць, што прэзэнтацыя чарговага, пятага дыску хрысьціянскіх песьняў «Бардаўскі хрысціянскі хіт» пройдзе ў сядзібе партыі БНФ. Імпрэза была заплянаваная на 28 студзеня ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены.
Агляд тэлефанаваньняў слухачоў за 26 студзеня.
У сталіцы Туркмэністану дэмантуюць Арку нэўтралітэту, галоўны элемэнт якой — пазалочаная статуя Сапармурата Ніязава. З падручнікаў і ўнівэрсытэцкіх праграмаў таксама выключаная кніга першага прэзыдэнта “Рухнама”.
Двухдзённы візыт у Беларусь пачынае сёньня прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў. Незалежныя экспэрты заяўляюць, што цяперашні візыт наўпрост зьвязаны зь беларуска-расейскім энэргетычным крызісам.
«Такія падзеі проста так не адбываюцца. Тое, што былыя прадстаўнікі КДБ нэгатыўна ставіліся да прадпрымальнікаў і былі прыцягнутыя да супрацьдзеяньняў у правядзеньні розных акцыяў, гэта ня сьведчыць пра тое, што на іх месца прыйдуць людзі зь іншымі поглядамі».
Праблема ў тым, што ўлады па-ранейшаму не адмаўляюцца ад сілавога ціску на апазыцыйную грамадзкую дзейнасьць.
«Думаю, галоўнае, што зараз робіць улада — гэта спрабуе выпрацаваць тактыку выжываньня, а трэба мець стратэгію разьвіцьця і стратэгію мадэрнізацыі».
«Я думаю, што ўсе кадры, якія нейкім чынам маглі быць зьвязаныя з расейскімі спэцслужбамі праз асабістыя ці іншыя неафіцыйныя кантакты, гэтыя кадры прыбіраюцца».
«Хутчэй за ўсё, сам падыход да спэцслужбы ў дзяржавы такі, што ёй не патрэбная прафэсійная спэцслужба, а патрэбная нейкая „ахранка“».
Загрузіць яшчэ