Камісар Эўразьвязу па энэргетыцы прапанаваў літоўскаму боку сканцэнтраваць увагу на будаўніцтве ўласнай АЭС, якая магла б вырашаць энэргетычныя праблемы Беларусі.
Год таму, 10 студзеня, на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбыўся масавы мітынг прадпрымальнікаў. Сёньня на плошчу выйшлі адзінкі. Чаму крызіс не прывёў да масавых пратэстаў?
Дробныя бізнэсоўцы ня выйшлі на Кастрычніцкую плошчу. На плошчу прыйшлі пераважна міліцыянты ў цывільным і журналісты.
Лідэр “Моладзі БНФ” Франак Вячорка знаходзіцца ў менскім вайсковым шпіталі, куды ён быў гвалтоўна дастаўлены 8 студзеня.
9 студзеня Натальля Пяткевіч стала першым намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Ёй даручана ўзяць пад кантроль ідэалягічную працу ў краіне.
Эўразьвязу ўдалося дамовіцца з Украінай і Расеяй у пытаньні транзыту газу ў Эўропу. Тым часам у Беларусі павялічваюць выкарыстаньне замест газу таньнейшага мазуту.
А ў чэргах адно размовы пра чуткі вакол крыізу: “Я была ў ГУМе, у ЦУМе, і купіць валюты немагчыма. І пужаюць гэтай дэнамінацыяй, што нібыта ў панядзелак будзе”.
У чацьвер у Ракаве міліцыянты затрымалі лідэра “Моладзі БНФ” Франка Вячорку і адвезьлі яго ў Савецкі ваенкамат Менску. Пазьней Франка паклалі ў вайсковы шпіталь.
Сёньня міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас абмеркаваў пытаньне энэргабясьпекі Літвы з Эўракамісарам па зьнешніх сувязях Бэнітай Фэрэра-Вальднэр.
Супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў прыватны дом у мястэчку Ракаў, дзе ён знаходзіўся ў гасьцях.
Беларусбанк прыпыніў выдачу крэдытаў на аўтамабілі. Астатнія крэдыты — на жыльлё, мататэхніку, адпачынак — выдаюцца выключна ў беларускіх рублях.
Аляксандар Чубрык мяркуе, што пасьля рэзкай дэвальвацыі рубля цяпер важна ўсім чакаць рэакцыі насельніцтва.
Індывідуальныя прадпрымальнікі зьбіраюць подпісы супраць прывязкі ставак арэнднай платы і падаткаў да эўра.
Расея спыніла пастаўкі газу праз тэрыторыю Ўкраіны ў Эўропу. Што выйграла Беларусь падчас газавай спрэчкі паміж Украінай і Расеяй?
Адмысловым прэзыдэнцкім указам № 2 ад 5 студзеня. Пра скрытыкаваных Лукашэнкам яшчэ 13 лістапада судзьдзяў Есьмана і Паўлючук не паведамляецца.
Cёньня ў менскіх пунктах абмену валюты кошт пакупкі даляру дасягаў 2700 рублёў, а продажу —2708 рублёў.
Абвал беларускага рубля, які адбыўся 2-га студзеня, быў узгоднены з урадам і адміністрацыяй прэзыдэнта. Аднак рашэньне пра рэзкую дэвальвацыю Нацбанк прыняў самастойна.
У менскім ГУМе раскуплены ўсе імпартныя пральныя машыны, тэлевізары і амаль усе лядоўні.
Пасьля 2-га студзеня курс беларускага рубля заставаўся нязьменным – 2650 рублёў за адзін даляр. Як доўга ўдасца ўладам утрымліваць гэты валютны курс?
У Менску пасьля абвалу рубля крамы пачалі зачыняцца на пераацэнку тавараў. Адмыслоўцы прагназуюць інфляцыю на ўзроўні 30-35%.
Загрузіць яшчэ