Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмялі лядоўні і пралкі


У менскім ГУМе раскуплены ўсе імпартныя пральныя машыны, тэлевізары і амаль усе лядоўні.


У сэкцыі лядоўняў паведамілі, што засталася толькі адна імпартная лядоўня. У сэкцыі тэлевізараў пакуль акрамя беларускай можна набыць і кітайскую прадукцыю.

На бытавой тэхніцы стаяць шыльды, прымацаваныя квіткі альбо ёсьць надпісы на пакунку, што тавары прададзеныя. Прадавачкі кажуць, што новыя тавары мусяць завесьці. Але калі і па якіх цэнах пакуль невядома.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG