Дэлегацыя вугорскага парлямэнту, якая завяршае візыт у Менск, сустрэліся сёньня з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі. Ад 3 лютага дэлегацыя правяла перамовы з прадстаўнікамі абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу, з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Валер’ем Варанецкім.