Нафтавыя перамовы ў Маскве зацягваюцца і ідуць складана, аднак у расейскім урадзе не выключаюць, што па выніках гэтага раўнда, пачатага 25 студзеня, могуць быць падпісаныя дамоўленасьці. Тым часам на беларускіх НПЗ засталося нафты максымум на тыдзень. Ці паўторыцца нафтавая вайна 2007 года? Пра гэта гутарка з кіраўніком цэнтра Мізэса Яраславам Раманчуком.