Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў накіраваў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку адказ на ягоны ліст, у якім выклаў пазыцыю адносна ўмоваў паставак расейскай нафты ў Беларусь.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў накіраваў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ліст, у якім выклаў сваю пазыцыю адносна ўмоваў паставак расейскай нафты ў Беларусь.
Беларуска-расейскія перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь пакуль працягваюцца на дыстанцыі.
Фэдэральная мытная служба Расеі распарадзілася спаганяць 100% экспартнага мыта пры пастаўках у Беларусь ня толькі нафты, але і нафтапрадуктаў. Што гэта азначае для Беларусі?
Завяршаючы візыт у Беларусь віцэ-прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк заявіў, што правёў «вельмі сур’ёзныя і канкрэтныя перамовы, якія прынясуць сур’ёзны эфэкт у двухбаковых стасунках».
З аднадзённым рабочым візытам у Менск прыбыў віцэ-прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк. Ён узяў удзел у пасяджэньні сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы з удзелам віцэ-прэм’ера Беларусі Івана Бамбізы.
Сёньня ў Менск для ўдзелу ў пасяджэньні сумеснай беларуска-польскай камісіі прыбыў віцэ-прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк. Заплянаваная сустрэча Вальдэмара Паўляка з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Афіцыйны Менск пакуль не дамовіўся з Масквой пра ўмовы пастаўкі нафты. Дэлегацыі ўзялі тайм-аўт, і дата новага раўнду перамоваў пакуль не названая. Што прымусіла замаўчаць афіцыйны Менск?
Беларуска-расейскія перамовы пра пастаўку нафты ў Беларусь у 2010 годзе зайшлі ў тупік. Прэс-сакратар беларускага ўраду Аляксандар Цімашэнка заявіў, што ў яго няма новай інфармацыі адносна перамоваў.
Пад такім загалоўкам БТ паведамляла ў праграме ”Панарама” пра вынікі беларуска-расейскіх перамоваў аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе.
Расея прапануе Беларусі бязмытныя пастаўкі нафты ў памеры 6,3 мільёна тон.
Сёньня ў Маскве першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка пачаў чарговы раўнд перамоваў пра ўмовы пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе. Беларускую дэлегацыю запрасіў расейскі віцэ-прэм’ер Ігар Сечын.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка знаходзіцца ў Маскве на запрашэньне расейскага віцэ-прэм’ера Ігара Сечына. Сёньня тут павінен пачацца чарговы раўнд перамоваў аб умовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе.
Сёньня ня стала вядомага каталіцкага ксёндза Ёзаса Булькі, які служыў у Мосары Віцебскай вобласьці. Ён памёр на <nobr>85-м</nobr> годзе жыцьця ў адной зь менскіх лякарняў пасьля паўторнай апэрацыі на сэрцы. Пахаваньне сьвятара адбудзецца 11 студзеня ў 11 гадзін у вёсцы Мосар.
Беларуская дэлегацыя на чале зь першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам накіроўваецца ў Маскву для падаўжэньня перамоваў аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе.
Падчас чарговага раўнду перамоваў пра ўмовы паставак нафты з Расеі ў Беларусь бакі ня здолелі дасягнуць кампрамісу па прынцыповых пытаньнях.
Міністэрства ўнутраных спраў абвергла інфармацыю пра затрыманьне тэлефоннага тэрарыста, які паведаміў, што ў цягніку “Калінінград-Масква” знаходзіцца бомба. КДБ, наадварот, гэтую інфармацыю пра затрыманьне зламысьніка пацьвярджае.
Лідэр аб'яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка кажа, што яму ізноў пагражалі невядомыя. Што да ранейшых пагрозаў, то пасьля праверкі міліцыя вырашыла не заводзіць крымінальную справу.
У Маскве знаходзіцца беларуская дэлегацыя для працягу перамоваў па ўмовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. Пакуль што Беларусь і Расея не падпісалі адмысловай дамовы.
Адвакат Павал Сапелка: "Цяпер чакаем...Там вялікі выбар дзеяньняў: ад спыненьня крымінальнай справы да прызначэньня даты суду. Цягам месяца павінны прыняць рашэньне".
Загрузіць яшчэ