Сябры кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” афіцыйна абвесьцяць сёньня аб пачатку маніторынгу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Расейскаму прэзыдэнту Дзьмітрыю Мядзьведзеву 14 верасьня споўнілася 45 гадоў. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка не павіншаваў яго зь юбілеем, затое, на думку А.Зімоўскага, падрыхтаваў іншы "падарунак".
У прэзыдэнцкай прэсавай службе не падалі інфармацыі, ці павіншаваў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка з днём народзінаў прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Ад сёньняшняга дня патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты маюць права падаваць сьпісы ініцыятыўных групаў у Цэнтравыбаркам для рэгістрацыі.
Як камэнтуюць прызначэньне ўладамі прэзыдэнцкіх выбараў на 19 сьнежня патэнцыйныя дэмакратычныя кандыдаты? Ці спрыяльная для іх гэтая дата?
Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 19 сьнежня. Як да гэтага ставяцца ў апазыцыі? Ці чаканая гэтая дата і ці спрыяльная для правядзеньня выбарчай кампаніі?
Ці будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта на выбарах 19 сьнежня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка?
Мікола Статкевіч заявіў, што пакуль ня вырашыў, ці будзе выстаўляць сваю кандыдатуру ў прэзыдэнты, бо спадзяецца, што прызначэньне гэтай даты выбараў "працьвярозіць" некаторых людзей, і "мы зможам дамовіцца".
Палітык Алесь Міхалевіч заявіў, што яго пляны застаюцца нязьменнымі і ён будзе балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты. Цяпер ён завяршае фармаваньне сваёй ініцыятыўнай групы.
"Гэтую дату Лукашэнку падказалі зоркі. Бо дзень абраны цікавы, якраз на Міколу, бо і сына яго завуць Мікола. Я думаю, гэта і прадвызначыла дату прызначэньня выбараў."
"Мы зьбіраліся правесьці сход ініцыятыўнай групы тыдзень таму, але тады выбары не былі аб'яўленыя. Таму заўтра мы праводзім сход. Мы афіцыйна заяўляем, што мы будзем удзельнічаць у гэтых выбарах і я бяру ў іх удзел у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь".
Паводле патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, гэтая дата не была для яго нечаканасьцю.
У зьвязку з прызначэньнем прэзыдэнцкіх выбараў на 19 сьнежня сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік заявіў у размове з карэспандэнтам "Свабоды", што ЦВК быў гатовы да любых тэрмінаў.
Расейскі тэлеканал «НТВ» у праграме «ЧП-расследование» паказаў выкрывальніцкі фільм пра мэра Масквы Юрыя Лужкова — «Справа ў кепцы». Аўтары фільму тыя ж, што і ў сэрыяла «Хросны бацька» пра кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Ці ёсьць сувязь паміж інфармацыйнымі атакамі супраць Лужкова і Лукашэнкі?
Сёньня на запрашэньне афіцыйнага Менску чакаецца візыт Віктара Успаскіх. 7 верасьня Эўрапарлямэнт пазбавіў гэтага эўрапарлямэнтара недатыкальнасьці.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч атрымаў запрашэньне ад прэзыдэнта Паўднёвай Асэтыі Эдуарда Какойты наведаць Цхінвал.
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні праект закону аб зьменах і дапаўненьнях у Падатковы кодэкс Беларусі. Паводле прадстаўнікоў беларускага ўраду, гэтыя зьмены спрашчаюць падатковую сыстэму і спрыяюць лібэралізацыі прадпрымальніцкай дзейнасьці. Як да гэтага ставяцца незалежныя экспэрты?
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў сустрэліся сёньня з дэлегацыяй парлямэнту Даніі, якая знаходзіцца зь візытам у Менску.
Загрузіць яшчэ