Расейскі тэлеканал «НТВ» у праграме «ЧП-расследование» паказаў выкрывальніцкі фільм пра мэра Масквы Юрыя Лужкова — «Справа ў кепцы». Аўтары фільму тыя ж, што і ў сэрыяла «Хросны бацька» пра кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Ці ёсьць сувязь паміж інфармацыйнымі атакамі супраць Лужкова і Лукашэнкі?
Юрый Лужкоў — адзін з даўніх саюзьнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Падчас цяперашняга канфлікту паміж Лукашэнкам і Крамлём Лужкоў ня раз заступаўся за кіраўніка Беларусі. Ён назваў няўдалай палітыку міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына адносна афіцыйнага Менску і сказаў, што не разумее выказваньняў міністра на адрас Лукашэнкі. Лужкоў вырашыў лёс пазытыўнай кнігі «Аляксандар Лукашэнка: фэномэн беларускай мадэлі», якую не хацелі друкаваць, аднак былі вымушаныя пасьля таго, як мэр замовіў дзьве тысячы яе экзэмпляраў для маскоўскіх бібліятэк. Цяпер Юрый Лужкоў заявіў, што гатовы паехаць у Менск нібыта для абмеркаваньня паставак харчаваньня ў Маскву.
Аднак маскоўскія аглядальнікі ня зьвязваюць паміж сабой інфармацыйныя атакі супраць Лукашэнкі і Лужкова. Вядомы расейскі палітык Барыс Нямцоў сказаў, што тэхніка выкананьня фільмаў аднолькавая, а прычыны розныя:
«Гэта тэхналёгія адна і тая ж, а прычыны розныя. Прычына з Лукашэнкам — гэта тое, што Пуцін шалее, знаходзіцца ў гістэрыцы, бо Лукашэнка яго ні ўва што ня ставіць і кінуў яго па шэрагу пазыцый, у тым ліку і па прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Абхазіі і Асэтыі. Згадаем і дэманстратыўнае знаходжаньне Беразоўскага ў Менску і гэтак далей. А прычына інфармацыйнай вайны супраць Лужкова — гэта жаданьне Мядзьведзева яго звольніць. Жаданьне ёсьць, а магчымасьці няма, бо Пуцін пакуль ня хоча яго звальняць».
Жонка маскоўскага мэра Алена Батурына, кіраўніца кампаніі «Інтэка», мае свой бізнэс у Беларусі. Сядзеньнямі, якія выпускае гэтая фірма, абсталяваны менскі стадыён «Дынама». У мэдыях выказваюцца вэрсіі, што Алена Батурына мае дачыненьне і да іншых, больш значных будаўнічых праектаў у Беларусі. Вядома, што мэрыя Масквы прапанавала ўзьвесьці ў Менску за расейскія грошы два буйныя мікрараёны, дзелавы цэнтар «Менск-сіці», а таксама гіпэрмаркеты».
Паводле маскоўскага палітоляга Кірыла Коктыша, пры падрыхтоўцы фільмаў дзейнічалі адны і тыя ж каманды, давалі загады адны і тыя ж асобы. Цяпер становішча маскоўскага мэра даволі слабое.
«Увесь дабрабыт Масквы ляжыць на даволі высокай і разьдзьмутай цане на маскоўскую нерухомасьць. І, вядома, менскія цэны на нерухомасьць — гэта вытворныя ад цэнаў на нерухомасьць у Маскве. І гэта будзе непазьбежна, што з адстаўкай Лужкова кантроль над гэтым перагрэтым рынкам будзе згублены, і нерухомасьць упадзе ў цане. Таму, калі адстаўка Лужкова атрымаецца, то гэта будзе мець удар па беларускай эканоміцы».
Палітоляг Сяргей Маркаў таксама ня бачыць сувязі паміж тэлеатакамі на Аляксандра Лукашэнку і Юрыя Лужкова. Аднак ён мяркуе, што цяпер візыт Юрыя Лужкова да Аляксандра Лукашэнкі быў бы «ня своечасовы».
«Магчымасьць для выкарыстаньня рэсурсу ў выглядзе Юрыя Лужкова для таго, каб перавесьці стасункі з Лукашэнкам на больш мірныя рэйкі, на супрацоўніцтва, пакуль не прыйшла. Трэба пачакаць і самай важнай умовы для гэтага — трэба, каб Аляксандар Лукашэнка загадаў спыніць антыкрамлёўскую прапаганду на беларускім тэлебачаньні, якая цягнецца па яго загадзе ўжо пяць гадоў».
Тэлефільм «Справа ў кепцы» пра Юрыя Лужкова быў паказаны па беларускім тэлебачаньні,— у адрозьненьне ад цыклю фільмаў «Хросны бацька» пра Аляксандра Лукашэнку.
Юрый Лужкоў — адзін з даўніх саюзьнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Падчас цяперашняга канфлікту паміж Лукашэнкам і Крамлём Лужкоў ня раз заступаўся за кіраўніка Беларусі. Ён назваў няўдалай палітыку міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына адносна афіцыйнага Менску і сказаў, што не разумее выказваньняў міністра на адрас Лукашэнкі. Лужкоў вырашыў лёс пазытыўнай кнігі «Аляксандар Лукашэнка: фэномэн беларускай мадэлі», якую не хацелі друкаваць, аднак былі вымушаныя пасьля таго, як мэр замовіў дзьве тысячы яе экзэмпляраў для маскоўскіх бібліятэк. Цяпер Юрый Лужкоў заявіў, што гатовы паехаць у Менск нібыта для абмеркаваньня паставак харчаваньня ў Маскву.
Аднак маскоўскія аглядальнікі ня зьвязваюць паміж сабой інфармацыйныя атакі супраць Лукашэнкі і Лужкова. Вядомы расейскі палітык Барыс Нямцоў сказаў, што тэхніка выкананьня фільмаў аднолькавая, а прычыны розныя:
Тэхналёгія адна і тая ж, а прычыны розныя.