Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў сустрэліся сёньня з дэлегацыяй парлямэнту Даніі, якая знаходзіцца зь візытам у Менску.
У першай палове дня дацкія дэпутаты сустрэліся зь віцэ-сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім, а таксама з прадстаўнікамі апазыцыі — лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам, сябрамі палітычных партый і няўрадавых арганізацый. Намесьнік кіраўніка дэлегацыі Могенс Лайкетофт распавёў карэспандэнту «Свабоды» пра тое, якое пасланьне і прапановы афіцыйнаму Менску прывезьлі дацкія парлямэнтары:
«Той мэсыдж, які мы хочам данесьці да беларускіх уладаў, узгоднены з намаганьнямі, якія ажыцьцяўляе Эўрапейскі Зьвяз. Мы хочам весьці перамовы з афіцыйнымі ўладамі, каб абмеркаваць магчымыя ўмовы нашага супрацоўніцтва. Мы лічым, што павінны быць такія ўмовы, пэўныя межы, і патрэбна папярэдне іх абмеркаваць. Абавязковымі ўмовамі для нашага супрацоўніцтва павінны зьяўляцца пэўныя дэмакратычныя працэсы, якія мы чакаем у Беларусі. Напрыклад, зьмены ў выбарчым заканадаўстве, дапушчэньне міжнародных назіральнікаў да выбараў, павага да правоў чалавека. І ўсе гэта дзеля таго, каб у краіне маглі быць праведзеныя свабодныя, дэмакратычныя, празрыстыя выбары. І толькі на такіх умовах, з выкананьнем некаторых іншых прынцыпаў мы можам супрацоўнічаць зь Беларусьсю».
Паводле спадара Лайкетофта, неабходнай умовай для правядзеньня празрыстых і свабодных выбараў зьяўляецца прадастаўленьне аднолькавага доступу ўсіх кандыдатаў да СМІ, у тым ліку і электронных. Для таго, каб кожная палітычная партыя і аб’яднаньне магло выказаць сваю думку і ўдзельнічаць на роўных у выбарах.
На пытаньне, скасаваць ці падаўжаць візавыя санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў, павінен адказаць Эўразьвяз, а гэтая праблема будзе разглядацца ў кастрычніку.
Лайкетофт: «Я яшчэ ня склаў уласнай думкі на гэты конт. Але магу з дакладнасьцю сказаць, што будзе абмеркаваньне ва ўрадзе Даніі, і калі мы заслухаем усе бакі, мы прымем адпаведнае рашэньне».
Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, які разам зь лідэрам «Справядлівага сьвету» Сяргеем Калякіным і актывістам Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам сустракаўся з дацкай дэлегацыяй, адзначыў, што сустрэча была насычаная і цягнулася больш за дзьве гадзіны:
«Адчуваецца сапраўдная цікавасьць да беларускіх праблемаў. Мы выказалі свой пункт гледжаньня на перадвыбарчую сытуацыю ў краіне. Іх цікавіла, як павінны разьвівацца стасункі паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Бо яны кажуць, што былі два падыходы — жорсткі і мяккі — але бачна ўжо, што ні той, ні другі не спрацаваў. Мы выказалі думку, што гэтая палітыка павінна быць пакрокавай».
У першай палове дня дацкія дэпутаты сустрэліся зь віцэ-сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім, а таксама з прадстаўнікамі апазыцыі — лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам, сябрамі палітычных партый і няўрадавых арганізацый. Намесьнік кіраўніка дэлегацыі Могенс Лайкетофт распавёў карэспандэнту «Свабоды» пра тое, якое пасланьне і прапановы афіцыйнаму Менску прывезьлі дацкія парлямэнтары:
«Той мэсыдж, які мы хочам данесьці да беларускіх уладаў, узгоднены з намаганьнямі, якія ажыцьцяўляе Эўрапейскі Зьвяз. Мы хочам весьці перамовы з афіцыйнымі ўладамі, каб абмеркаваць магчымыя ўмовы нашага супрацоўніцтва. Мы лічым, што павінны быць такія ўмовы, пэўныя межы, і патрэбна папярэдне іх абмеркаваць.
Абавязковымі ўмовамі для нашага супрацоўніцтва павінны зьяўляцца пэўныя дэмакратычныя працэсы, якія мы чакаем у Беларусі.