Падчас акцыі маўчаньня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску было затрымана каля васьмі чалавек. Яшчэ некалькі чалавек было затрымана у падземным пераходзе станцыі мэтро «Плошча Леніна».
У ЗША заяўляюць аб падтрымцы рэзалюцыі Эўрапарлямэнту аб увядзеньні санкцыяў супраць кіраўнікоў Беларусі і гатовыя са свайго боку распачаць дадатковыя захады ў гэтым напрамку. Як у Менску камэнтуюць супольны падыход Злучаных Штатаў і Эўропы?
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік заявіў, што «самі эўрапейскія палітыканы былі арганізатарамі пасьлявыбарных падзеяў, таму варта спытацца — а судзьдзі хто?»
"Такое здаралася раней у Чылі і Аргентыне, але ніколі не чакаў, што такое можа быць у Эўропе", - сказаў генэральны сакратар Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу Луіс Аяла, які завяршыў свой візыт у Менск. Ён заклікаў неадкладна вызваліць зьняволеных.
Гэнэральны сакратар Сацынтэрну Луіс Аяла заклікаў беларускага кіраўніка вызваліць усіх арыштаваных у сувязі з падзеямі 19 сьнежня.
20 студзеня Эўрапарлямэнт прыме рэзалюцыю па Беларусі. Увечары 19 студзеня на сэсіі Эўрапарлямэнта ў Страсбуры прайшлі дэбаты па сытуацыі ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў
Пытаньне будзе вырашацца на паседжаньні адміністрацыі Партызанскага раёну. У адміністрацыі абяцаюць, што ўсе фармальнасьці па разглядзе заявы Данілавай бабулі аб апякунстве будуць выкананыя ў тэрмін.
19 студзеня спаўняецца роўна месяц з дня прэзыдэнцкіх выбараў і жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі на Плошчы Незалежнасьці ў Менску. У сталіцы Беларусі, а таксама іншых гарадах і краінах пройдуць акцыі салідарнасьці.
Афіцыйнаму Менску пакуль не ўдалося падпісаць кантракты на пастаўку расейскай нафты ў Беларусь. Гэтае пытаньне паедзе вырашаць у Маскву прэм’ер-міністар Беларусі.
Пастаўкі ў Беларусь бязмытнай расейскай нафты, якія спыненыя ад 1 студзеня гэтага году, пакуль не аднавіліся. У дачыненьнях паміж афіцыйным Менскам і Крамлём захоўваецца зацішша.
Упаўнаважаны ўраду Нямеччыны па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе перадаў афіцыйнаму Менску патрабаваньні ад нямецкага боку.
Упаўнаважаны фэдэральнага ўраду Нямеччыны па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг ад імя фэдэральнага ўраду перадаў беларускаму МЗС патрабаваньне аб вызваленьні зьняволеных 19-20 сьнежня.
Шэф-рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлану Калінкіну выклікалі на допыт у КДБ. Цяпер яе тэлефон не адказвае.
Cупрацоўнікі КДБ, якія зрабілі ператрус у кватэры жонкі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Вольгі Някляевай, нічога не знайшлі.
На кватэры прадпрымальніка, сябра кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Шэўчыка ў Менску адбыўся ператрус.
Пачаўся ператрус ў кватэры жонкі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Вольгі Някляевай.
Газэта "Советская Белоруссия" у сёньняшним нумары друкуе першую частку "некаторых рассакрэчаных дакумэнтаў пра падзеі 19 сьнежня".
З 1 студзеня расейскія кампаніі спынілі пастаўкі нафты на беларускія заводы. Яны прапануюць павялічыць цану сыравіны для Беларусі на 45 даляраў за тону.
Жонка зьняволенага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мілана Міхалевіч учора ўвечары змагла пачуць мужа па тэлефоне.
Расейскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь з-за адсутнасьці дамоваў. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла "Свабодзе" прэсавая сакратарка дзяржканцэрну "Белнафтахім" Марына Касьцючэнка.
Загрузіць яшчэ