Cёньня ў Эўрапейскім парлямэнце пройдзе дыскусія пра сытуацыю ў Беларусі з удзелам сяброў дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю і падкамітэту правоў чалавека, а таксама прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў.
Да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, зьняволеных 19–20 сьнежня ў СІЗА КДБ, а таксама да шэрагу іх паплечнікаў зноў не дапускаюць адвакатаў.
Улады пакуль не далі дазволу адвакатам на чарговыя сустрэчы са зьняволенымі кандыдатамі ў прэзыдэнты. Пра стан здароўя Міколы Статкевіча, які аб'явіў аб пачатку галадоўкі ў СІЗА КДБ, адвакатам таксама нічога не вядома.
Месцазнаходжаньне былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Алеся Міхалевіча пакуль невядомае. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а потым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Беларускі бок вырашыў не падаўжаць мандат офіса АБСЭ ў Менску. Камэнтуючы рашэньне афіцыйнага Менску аб закрыцьці офіса АБСЭ палітоляг Алесь Лагвінец адзначыў, што мандат Офісу трэба пашыраць, а не скасоўваць яго.
Намесьнік кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску Жандос Асанаў заявіў, што 31 сьнежня завярашаецца мандат офіса.
Беларускі бок вырашыў не падаўжаць мандат офіса АБСЭ ў Менску. лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч камэнтуе гэтае рашэньне афіцыйнага Менску.
Беларускі бок вырашыў не падаўжаць мандат офіса АБСЭ ў Менску. Камэнтуючы гэтае рашэньне афіцыйнага Менску сустаршыня кампаніі "За свабодныя выбары" Сяргей Калякін назваў яго непрадуманым і непрадуктыўным.
Генпракуратура Беларусі адказала беларускім літаратарам на запыт адносна Ўладзімера Някляева, накіраваны 27 сьнежня.
Некаторым арыштаваным экс-кандыдатам у прэзыдэнты, а таксама іх давераным асобам, якія праходзяць па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску падчас акцыі 19 сьнежня, сёньня выстаўлена абвінавачаньне.
Адвакатка Тамара Сідарэнка заклікала зьвярнуць увагу на стан здароўя экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, які 29 сьнежня перанёс гіпэртанічны крыз.
Зь вязьніцаў пачалі выпускаць тых, хто быў арыштаваны ў часе акцыі 19 сьнежня і асуджаны на 10 сутак арышту. <b>Фота і відэа</b>
Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Учынілі ператрус і на кватэры бацькоў Паўла Севярынца і Юрася Карэтнікава. Супрацоўнкіі КДБ спрабавалі зрабіць ператрус у гаражы маці Алеся Міхалевіча.
Прэм'ер-міністрам Беларусі прызначаны Міхаіл Мясьніковіч. Экс-прэм'ер Беларусі Міхаіл Чыгір адзначыў, што з прызначэньнем Мясьніковіча кіраўніком ураду не чакае асаблівых зьменаў.
Экс-старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч ведае Мясьніковіча з тых часоў, калі той працаваў ва ўрадзе Вячаслава Кебіча. Багданкевіч называе Мясьніковіча адным з самых моцных беларускіх адміністратараў, а таксама паўрыначнікам.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка адзначыў, што Міхаіл Мясьніковіч усё жыцьцё марыў стаць прэм’ер-міністрам, і цяпер яго мара нарэшце збылася.
Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Міхаіл Мясьніковіч. Камэнтуе гэтае прызначэньне экс-кандыдат у прэзыдэнты і кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.
У Менску з кароткім візытам пабывала дэпутатка нямецкага Бундэстагу Марылюіза Бэк. Яна заявіла, што для яе найважней, каб зьняволеныя ў Беларусі адчулі, што Захад ад іх не адварочваецца, а клапоціцца пра іх лёс.
Сяргей Мудрачэнка паведаміў, што 27 сьнежня яго выклікалі ў КДБ у якасьці фінансавага прадстаўніка кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. 28 сьнежня яго зноў выклікаюць на допыт.
Адвакаты падаюць скаргі на тое, што ня могуць сустрэцца са сваімі падабароннымі, зьняволенымі ў СІЗА КДБ.
Загрузіць яшчэ