Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: чарговы крок уладаў, які адштурхоўвае Беларусь ад дэмакратычнага сьвету


Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец
Беларускі бок вырашыў не падаўжаць мандат офіса АБСЭ ў Менску. Камэнтуючы рашэньне афіцыйнага Менску аб закрыцьці офіса АБСЭ палітоляг Алесь Лагвінец адзначыў, што мандат Офісу трэба пашыраць, а не скасоўваць яго.

"Практыка закрыцьця “палявых” місіяў АБСЭ існуе, гэта праўда. Аднак у дачыненьні да Беларусі асноўны пункт мандату офісу АБСЭ ў Менску -- аказаньне дапамогі ўраду Беларусі ў далейшым інстытуцыйным будаўніцтве, ва ўмацаваньні вяршэнства закону і разьвіцьці дачыненьняў з грамадзянскай супольнасьцю ў адпаведнасьці з прынцыпамі і забавязаньнямі АБСЭ -- не выкананы. З-за палітыкі беларускіх уладаў, прынцыпы і забавязаньні АБСЭ не выконваюцца, асабліва гэта відавочна ў сфэры выбарчага заканадаўства. Па-добраму, трэба было б пашыраць мандат Офісу, а не скасоўваць яго. У выніку, мы маем чарговае дзеяньне ўладаў, якое адштурхоўвае Беларусь ад дэмакратычнага сьвету".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG