Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Радзькоў уручыў пецярым супрацоўнікам менскай міліцыі лісты падзякі за подпісам Аляксандра Лукашэнкі.
У сядзібе БНФ у Менску адбудзецца пашыранае пасяджэньне аргкамітэту па адзначэньні Дня Волі 25 сакавіка. Арганізатары заяўляюць, што асноўным лёзунгам акцыі стане патрабаваньне да ўладаў вызваліць палітвязьняў і спыніць перасьлед палітычных апанэнтаў.
Сёньня Нацыянальны камітэт Аб'яднанай грамадзянскай партыі выказаў вотум недаверу намесьніку старшыні партыі Яраславу Раманчуку і пазбавіў пасады Андрэя Дзьмітрыева, які ўзначальваў партыйную камісію па міжнародных пытаньнях.
Нацыянальны камітэт АГП вызваліў ад пасады Андрэя Дзьмітрыева. З такой прапановай выступіў ганаровы старшыня партыі Станіслаў Багданкевіч. Прапанова прынятая бальшынёй галасоў.
Амэрыканскія сэнатары і кангрэсмэны сустрэліся ў Вільні з прадстаўнікамі беларускай палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
Трое супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус на кватэры ў Гомелі ў старшыні Гомельскай абласной арганізацыі партыі "Справядлівы сьвет" Уладзімера Сякеркі.
Нямецкая амбасада ў Менску правяла сустрэчу з журналістамі, прысьвечаную ўдзелу Нямеччыны ў Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Арганізатары зь беларускага боку паабяцалі, што на выставе будуць кнігі Ўладзімера Някляева.
Рада пры прэзыдэнце Расеі па садзейнічаньні разьвіцьцю грамадзянскай супольнасці і правах чалавека распаўсюдзіла заяву аб сытуацыі ў Беларусі.
Як рэагуюць на візавыя санкцыі тыя, каму забаронены ўезд у ЭЗ? Сярод асобаў, якія патрапілі пад санкцыі, і лекар шпіталя, адкуль выкралі Ўладзімера Някляева.
Як ставяцца ў Беларусі да санкцыяў, якія ўвялі супраць афіцыйнага Менску ЗША і Эўрапейскі Зьвяз? Камэнтары А.Савіных, М.Касьцючэнкі, А.Мілінкевіча, А.Казуліна, Р.Кастусёва.
Беларускім турыстам рэкамэндуюць устрымацца ад наведваньня Эгіпту, пакуль сытуацыя цалкам не нармалізуецца.
Пра гэта карэспандэнту "Свабоды" паведамілі ў даведачнай службе нацыянальнай авіякампаніі "Белавія". Самалёт павінен быў накіравацца ў Хургаду.
30 студзеня ля ўваходу ў будынак КДБ адбылася акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі. Міліцыянты затрымалі семярых удзельнікаў акцыі. Сёньня справы затрыманых разгледзяць у судзе.
Па выніках дэбатаў Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю, у якой не прызнала вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і лічыць неабходным увядзеньне санкцый. Падрабязнасьці галасаваньня і рэакцыя зь Менску.
27 студзеня сьледзтва дапусьціла адваката да зьняволенага ў СІЗА КДБ экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава.
Па выніках дэбатаў Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю па Беларусі. Як яе камэнтуюць у Менску?
Чакаецца прыняцьце рэзалюцыі, тэкст якой быў апублікаваны напярэдадні. У ёй дэпутаты Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы заклікаюць афіцыйны Менск вызваліць усіх зьняволеных і правесьці аб’ектыўнае расьсьледаваньне падзеяў 19 сьнежня. Сачыце за онлайн-трансьляцыяй на нашым сайце.
У расейскай кампаніі "Транснефть" карэспандэнту "Свабоды" паведамілі, што пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь, спыненыя ад 1 студзеня гэтага года, не адноўленыя.
Сёньня пачынаецца візыт у Менск чарговай місіі МВФ, якая павінна скарэктаваць макраэканамічны прагноз для Беларусі на 2011—2015 гады з улікам сьнежаньскіх дамоўленасьцяў па адзінай эканамічнай прасторы і цэн на нафту. Місія будзе працаваць у Менску да 2 лютага. Ці пойдзе гаворка пра новыя крэдыты для Беларусі?
Расейскія мэдыі адзначылі адстунасьць кіраўнікоў дыпмісій краінаў Эўразьвязу і ЗША на інаўгурацыі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Рэпартажы расейскіх тэлеканалаў не пабачылі беларускія гледачы.
Загрузіць яшчэ