Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь не адноўленыя


У расейскай кампаніі "Транснефть" карэспандэнту "Свабоды" паведамілі, што пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь, спыненыя ад 1 студзеня гэтага года, не адноўленыя.

Галоўны інжынэр ААТ "Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты "Дружба" Васіль Дробатаў сказаў, што будзе мець адказ на гэтае пытаньне пазьней.

Чацьвёрты тыдзень на беларускія НПЗ не паступае расейская нафта. Менск і Масква дагэтуль не дасягнулі згоды наконт кантрактнай цаны.

На нафтаперапрацоўчых заводах у Наваполацку і Мазыры адзначаюць, што запасаў нафты хопіць толькі да канца студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG