Урад і Нацбанк Беларусі прынялі сумесную пастанову, у адпаведнасьці зь якой забаронена набыцьцё замежнай валюты на ўнутраным рынку пры імпарце абсталяваньня коштам ад 50 тысяч эўра.
Заяву экс-кандыдата ў прэзыдэнты А.Міхалевіча пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ камэнтуюць У.Халіп, Л.Класкоўская, Т.Севярынец. "Гэтая сыстэма выйшла з 37-га году", - кажа У.Халіп.
Сёньня ўвечары жонка прэзыдэнта Польшчы Ганна Камароўская патэлефанавала жонцы Міколы Статкевіча, зьняволенага ў СІЗА КДБ.
На сёньняшняй нарадзе з новым складам ураду ў Менску кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка крытыкаваў дзейнасьць ураду і даў шэраг даручэньняў.
Беларуская амбасада ў Лібіі пачала эвакуацыю грамадзян Беларусі. Сёньня ў Маскву з Трыпалі дастаўленыя каля 10 чалавек.
Клаўдзія Буланава занепакоеная станам здароўя свайго сына Зьмітра, абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. У вязьня з ускладненьнямі сэрца і ныркі пачаліся рэўматычныя атакі
Беларуская амбасада ў Трыпалі працуе ў штатным рэжыме. Найперш яна займаецца эвакуацыяй і дапамогай грамадзянам Беларусі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту "Свабоды" ў амбасадзе.
У пасольстве Лібіі ў Менску адмаўляюцца падаваць інфармацыю «па любых пытаньнях» і пераконваюць, што дыпляматычнае прадстаўніцтва працуе ў ранейшым рэжыме.
Міністэрства юстыцыі выключыла са складу кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці ў Беларусі старшыню менскай калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанку. Праваабаронцы заяўляюць, што ціск на адвакатаў працягваецца.
19 лютага, праз два месяцы пасьля жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі ў Менску супраць фальсыфікацыі выбараў, у Беларусі і за яе межамі пройдуць акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі.
У гандлёвым цэнтры BIGZZ у Менску адбыўся сход дробных прадпрымальнікаў, якія выступаюць супраць таго, што іх пазбаўляюць гандлёвых месцаў, якія выстаўляюць на аўкцыён.
Мілана Міхалевіч знайшла новага адваката для абароны свайго мужа, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, зьняволенага ў турме КДБ. У Менску і Наваградку супрацоўнікі КДБ працягвалі допыты.
Чаму так хутка разгледзелі ў судзе справу Васіля Парфянкова? Старшыня БХК Алег Гулак мяркуе: разгледзелі так хутка, бо няма ніякіх доказаў.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракамэнтаваў патрабаваньне дзяржаўнага абвінаваўцы, які просіць для Васіля Парфянкова 6 гадоў зьняволеньня
Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які прысутнічаў у залі суду над Васілём Парфянковым, адзначыў, што працэс ідзе з захаваньнем усіх фармальнасьцяў, судзьдзя дае магчымасьць гаварыць як адвакату, так і абвінавачанаму.
Сойм Партыі БНФ прыняў заяву ў сувязі зь дзеяньнямі шэрагу сяброў Менскай гарадзкой арганізацыі. 11 лютага больш за 80 сяброў Партыі БНФ заявілі пра выхад з партыі і заснавалі аргкамітэт палітычнай партыі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку «Беларускі Рух».
Як ставяцца ў Беларусі да адстаўкі прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака?
Вядомы беларускі палітык Віктар Івашкевіч адмовіўся ад удзелу ў ток-шоў «Адкрыты фармат».
Краіны Эўразьвязу абвяшчаюць пра адмену платы для беларусаў за нацыянальныя візы. Ці закране гэтае візавае паслабленьне значную колькасьць беларускіх грамадзянаў і ці істотна памяняе візавую палітыку Эўразьвязу?
Беларускія пісьменьнікі ля стэнду незалежных выдавецтваў на кніжным кірмашы выказваюць словы салідарнасьці са зьняволенымі літаратарамі — Уладзімерам Някляевым, Аляксандрам Фядутам і Паўлам Севярынцам.
Загрузіць яшчэ