"Лукашэнка зараз яшчэ лепш разумее, што гэтаксама расейскія міратворцы могуць увайсьці і ў Беларусь. Справакаваць канфлікт, а потым яго загасіць”.
А.Лукашэнка на сустрэчы з расейскімі журналістамі заявіў, што пытаньне пра прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі будзе разглядаць беларускі парлямэнт пасьля выбараў.
У рамках адборачнага турніру да Чэмпіянату Эўропы 2009 году сёньня на менскім стадыёне “Трактар” адбыўся матч паміж моладзевымі камандамі Расеі і Грузіі.
А.Казулін і А.Мілінкевіч прымуць удзел у выбарчай кампаніі ў якасьці давераных асобаў. Чым яны будуць займацца?
У Менскім абласным судзе судзяць сваяка старшыні Дзяржкантролю Зянона Ломаця і яшчэ 7 чалавек, якіх падазраюць у незаконным продажы вайсковай тэхнікі.
Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Эмануілу Зэльцэру адбудзецца 26 верасьня. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка.
Былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч пацьвярджае зьвесткі пра катаваньні і кажа пра трывалае ўзмацненьне рэпрэсій супраць вязьняў.
Сёньня пачаўся візыт у Менск намесьніка генэральнага дырэктара Генэральнага дырэктарату Эўракамісіі па міжнародных сувязях Х’юга Мінгарэлі.
Адказны супрацоўнік Эўракамісіі спадар Х’юга Мінгарэлі зараз сустракаецца зь міністрам замежных спраў Беларусі С.Мартынавым.
Днямі ўступіў ў дзеяньне прысуд большасьці з 14-ці актывістаў, якіх асудзілі пасьля мітынгу прадпрымальнікаў. Ці будуць за іх змагацца гэтак сама, як за Андрэй Кіма, Сяргея Парсюкевіча і Аляксандра Казуліна?
Аляксандар Лукашэнка заклікаў разгледзець пытаньне аб незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі на саміце АДКБ.
Афіцыйны Менск захоўвае маўчаньне адносна прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Сёньня брыфінг МЗС, які традыцыйна праходзіць па чацьвяргах, не адбыўся.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі, былы спэцпрадстаўнік МЗС на перамовах з эўрапейскімі структурамі Сяргей Гайдукевіч вітаў гатоўнасьць Эўразьвязу перагледзець санкцыі супроць беларускага рэжыму.
Былы палітвязень, адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч гэтак пракамэнтаваў гатоўнасьць Эўразьвязу зьмякчыць санкцыі супроць беларускага рэжыму:
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб мяркуе, што сьпісы неўязных у краіны Эўразьвязу ў любым выпадку трэба адмяніць як неэфэктыўныя.
Сёньня ў выбарчай кампаніі пачынаецца этап рэгістрацыі кандыдатаў на дэпутаты, за якім будуць пільна сачыць і назіральнікі.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Мілінкевіч вітаў гатоўнасьць Эўразьвязу перагледзець санкцыі супроць беларускага рэжыму.
Намесьнік старшыні БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што казаць пра зьмякчэньне санкцый Эўразьвязу супроць беларускага рэжыму заўчасна.
Зь менскага шпіталя днямі выйдзе апошні з болей як 50 параненых у ноч на 4 ліпеня. А ці ёсьць вынікі ў працы сьледчых, якія шукаюць тэрарыстаў?
Учора міліцыя ў якасьцi шараговага сьведкі выклікала на допыт па справе летняга выбуху Ігара Рынкевіча. Між тым ён – старшыня спэцыяльна створанай грамадзкай камісіі. Чаму ўлады ігнаруюць грамадзкія ініцыятывы нават у падобных надзвычайных выпадках?
Загрузіць яшчэ