Паводле Марка Зэльцэра, да ягонага брата, амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, у турму КДБ прыходзіў Барыс Беразоўскі, якога абвясьціла ў вышук пракуратура Расеі.
Ужо два тыдні застаюцца пад арыштам дырэктар і супрацоўнікі фірмы, якая гандлявала сокам, што фігуруе ў справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня.
Аляксандар Казулін, Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім таксама заявілі, што пачалі змаганьне за лёсы гэтых людзей.
Паводле Аляксандра Казуліна, які выйшаў на волю пасьля 2,5 гадоў зьняволеньня, за ім усталявана трывалае сачэньне спэцслужбаў.
Пасьля сямі месяцаў турмы вярнуўся дамоў Андрэй Кім, якога пакаралі на 1,5 года зьняволеньня за дзеяньні падчас мітынгу прадпрымальнікаў.
Андрэй Кім вярнуўся дадому ў Менск, на Прытыцкага 124, толькі ўвечары. Там яго ўжо чакалі журналісты, шмат фотакарэспандэнтаў.
Віцебскі прадпрымальнік, які апоўдні 20 жніўня выйшаў на волю, паведаміў, што вызвалілі яго на падставе ўказу А.Лукашэнкі, пры гэтым сам указ яму не паказалі.
Сяргей Парсюкевіч паведаміў, што вызвалілі яго на падставе указу Аляксандра Лукашэнкі, пры гэтым сам указ яму не паказалі.
19 жніўня адбылося першае паседжаньне суду, які разглядае пазоў чатырох жыхароў Менску да Менгарвыканкаму.
Праваабаронцы, якія ўдзельнічаюць у назіраньні за выбарамі, сёньня падзяліліся з журналістамі першымі ацэнкамі выбарчай кампаніі ў Беларусі.
“Ужо відавочна, што інфармацыя з камісій адносна галасаваньня будзе для назіральнікаў закрытай і гарантыі ад фальсыфікацый няма".
Сёньня ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца судовы працэс паводле пазову грамадзянаў, якія дамагаюцца вяртаньня льгот у карыстаньні грамадзкім транспартам.
Былыя палітвязьні і праваабаронцы вітаюць вызваленьне зь віцебскай калёніі Аляксандра Казуліна, а таксама выказваюць меркаваньні адносна перспэктываў магчымага датэрміновага вызваленьня Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.
Маладзёвага актывіста Андрэя Кіма, які адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі, перавялі ў іншы атрад. У адміністрацыі Бабруйскай калёніі не патлумачылі прычын пераводу.
У Лідзкім раёне на жніве загінуў мэханізатар. Чаму кожнае жніво ў Беларусі не абыходзіцца без ахвяраў?
За зачыненымі дзьвярыма працягваецца працэс над амэрыканскім адвакатам Эмануілам Зэльцэрам і ягонай сакратаркай Уладленай Функ (Брусковай).
Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе за зачыненымі дзьвярыма пачаўся працэс над амэрыканскім адвакатам Эмануілам Зэльцэрам і ягонай сакратаркай, грамадзянкай Расеі Ўладленай Функ (Брусковай).
Суд працягне разгляд справы Э.Зэльцэра і У.Функ 31 ліпеня, паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка.
Працэс пачаўся. Журналістаў не пусьцілі нават у будынак суду. Справу засакрэцілі нібы праз тое, што ў ёй ёсьць сакрэтныя зьвесткі.
“Беразоўскаму трэба ізаляваць майго брата, бо ён – адвакат Патаркацышвілі. Гэта ж усё з-за ягоных грошай".
Загрузіць яшчэ